Навіны на тэму: ЕС-Беларусь
14.03.2017 Андрэа Віктарын: Мы спадзяемся, што ў Беларусі не будзе якіх-небудзь гвалтоўных дзеянняў
Прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі працягне сачыць за развіццём сітуацыі ў краіне. Пра гэта 14 сакавіка заявіла кіраўнік прадстаўніцтва ЕС Андрэа Віктарын у адказ на просьбу БелаПАН пракаментаваць масавыя затрыманні грамадзян і журналістаў у Беларусі апошнімі днямі.
14.03.2017 Прадстаўнік МЗС Германіі: У Беларусі не павінна быць адкату назад у плане дэмакратыі і правоў чалавека
"Таму мы вельмі моцна заклапочаныя тымі падзеямі, якія адбываюцца цяпер, — сказаў Рот у інтэрв'ю БелаПАН . — Мы чакаем, што ў краіне будзе такая сітуацыя, каб грамадзяне маглі свабодна і без страху выказваць сваю думку. Мы таксама чакаем неадкладнага вызвалення арыштаваных".
13.03.2017 ЕС заклікае вызваліць усіх затрыманых на акцыях пратэсту ў Беларусі
Еўрасаюз заклікае ўлады Беларусі неадкладна вызваліць усіх затрыманых падчас акцый пратэсту. Пра гэта заявіла БелаПАН прэс-сакратар Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Мая Качыянчыч, каментуючы сітуацыю з затрыманнямі і арыштамі ў краіне.
13.03.2017 Алесь Бяляцкі: Загадана перасьледаваць незалежных журналістаў і актывістаў
Кіраўнік "Вясны" ў каментары Свабодзе сказаў, што затрыманьні і арышты журналістаў і актывістаў ставяць пад сур’ёзную пагрозу дыялёг паміж Беларусьсю і Захадам, які так старанна будаваўся апошнім часам.
20.02.2017 Libereco: У Беларусі праз год пасля адмены санкцый - ніякіх паляпшэнняў у сітуацыі з правамі чалавека
Нямецка-швейцарская праваабарончая арганізацыя Libereco, якая пачала маніторынг сітуацыі ў Беларусі з першых дзён адмены санкцый Еўрасаюза, працягвае сваю справу па пашырэнні на прасторы ЕС інфармацыі пра становішча правоў чалавека ў нашай краіне.
17.02.2017 FIDH запусціла анлайн-кампанію за адмену смяротнага пакарання ў Беларусі
FIDH апублікавала ў сацыяльных сетках відэа пад назвай "Тым часам у Беларусі", якое паказвае, што смяротнае пакаранне - самая абсурдная з'ява ў Беларусі і вялікі фэйл для Еўропы.
16.02.2017 Civil Rights Defenders: Санкцыі ЕС адмененыя за кошт грамадзянскіх і палітычных правоў у Беларусі
Civil Rights Defenders адзначыла гадавіну адмены санкцый супраць Беларусі прэзентацыяй даклада “Больш не дыктатура? Санкцыі ЕС адмененыя за кошт грамадзянскіх і палітычных правоў у Беларусі”.
07.02.2017 Праваабаронцы: Важна, што Беларусь застаецца на парадку дня ЕС
7 лютага ў Бруселі працягнуліся сустрэчы праваабаронцаў ПЦ “Вясна”, FIDH, спецдакладчыка ААН па Беларусі і маці расстралянага паводле прысуду Уладзіслава Кавалёва з прадстаўнікамі ЕС. Ключавое пытанне для абмеркавання - смяротнае пакаранне.
03.02.2017 Праблему смяротнага пакарання ў Беларусі абмяркуюць у Бруселі і Страсбургу
Разам з праваабаронцамі «Вясны» і FIDH удзел у сустрэчах з прадстаўнікамі Еўрасаюза прыме спецдакладчык ААН па становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Міклаш Харасці.
13.12.2016 Андрэй Палуда: Канферэнцыя адбываецца на фоне прыведзеных у выкананне смяротных прысудаў
Праваабаронцы "Вясны" прымаюць удзел у міжнароднай канферэнцыі “Адмена смяротнага пакарання і грамадскае меркаванне”, якую арганізуе Савет Еўропы ў супрацоўніцтве з Міністэрствам замежных спраў Беларусі.
02.12.2016 Магерыні: Пытанне адмены смяротнай кары будзе адным з ключавых пры фарміраванні палітыкі ЕС у дачыненні да Беларусі
Кіраўнік Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Федэрыка Магерыні выступіла з заявай у сувязі з трыма смяротнымі пакараннямі ў Беларусі.
01.12.2016 Amnesty International: Тры расстрэлы за тры тыдні - “раптоўная і ганебная зачыстка” камеры смяротнікаў
Адразу тры з чатырох чалавек, якія знаходзіліся ў камеры смяротнікаў у сталіцы Беларусі - Мінску, пачынаючы з 5 лістапада былі пакараныя смерцю ў выніку ганебнай зачысткі, заяўляе Amnesty International пасля атрымання пацверджання ад мясцовых актывістаў.
24.11.2016 Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю па Беларусі: АЭС, палітвязні, смяротнае пакаранне
24 лістапада Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю па Беларусі. За дакумент прагаласалі 468 дэпутатаў, супраць — 21, устрымаліся — 93.
27.10.2016 У Беларусі прыняты план па рэалізацыі рэкамендацый ААН у сферы правоў чалавека
Міжведамасны план па рэалізацыі рэкамендацый Універсальнага перыядычнага агляду (УПА) на 2016-2019 гады прыняты ў Беларусі. Адпаведная пастанова Савета міністраў № 860 ад 24 кастрычніка апублікавана на сайце ўрада, паведамляе БелаПАН.
05.10.2016 ЕС: Чарговы прысуд супярэчыць заяўленай Беларуссю гатоўнасці разгледзець увядзенне мараторыя на смяротнае пакаранне
Пра гэта гаворыцца ў заяве прэс-сакратара Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў, распаўсюджанай 5 кастрычніка прадстаўніцтвам ЕС у Беларусі.