Навіны на тэму: ЕС-Беларусь
18.10.2019 «Ствараецца ілюзія захавання міжнародных стандартаў». Брусэль занепакоены сітуацыяй у Беларусі
Брусэль занепакоены зместам справаздачы спецдакладчыка ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Анаіс Марын. Пра гэта, паводле інфармацыі TUT.BY заявіў афіцыйны прадстаўнік Еўрасаюза 17 кастрычніка ў Нью-Ёрку на пасяджэнні Камітэта па сацыяльных, гуманітарных і культурных пытаннях у рамках 74-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН.
10.10.2019 Смяротнаму пакаранню не месца ў Еўропе!
Амбасадары еўрапейскіх краін і прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу выказваюцца ў падтрымку ўвядзення мараторыя супраць смяротнага пакарання і далучаюцца да кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”.
09.10.2019 Еўрасаюз і Савет Еўропы зноў заклікалі Беларусь адмяніць смяротнае пакаранне
Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве вярхоўнага прадстаўніка ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Федэрыка Магерыні і генеральнага сакратара Савета Еўропы Марыі Пейчыновіч-Бурыч, пішуць naviny.by.
27.08.2019 Адмена смяротнага пакарання ў Беларусі не за гарамі?
Беларусь і Савет Еўропы распрацуюць дарожную карту па адмене смяротнага пакарання. Пра гэта паведаміла журналістам кіраўніца аддзела каардынацыі і міжнароднага супрацоўніцтва Генеральнага дырэктарата па правах чалавека і захаванні законнасці СЕ Таццяна Тэрмачыч перад пачаткам канферэнцыі «Грамадская думка і смяротнае пакаранне» 27 жніўня ў Мінску.
31.07.2019 У Еўразвязе асудзілі чарговы смяротны прысуд, вынесены ў Беларусі
У Еўразвязе зноў нагадалі, што змякчэнне пакінутых смяротных прысудаў і ўвядзенне мараторыя на смяротнае пакаранне былі б пазітыўным першым крокам да яе адмены.
21.06.2019 Блог Паўла Сапелкі: Сублімацыя болю
Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка ў чарговым выпуску блога ў "БелГазеце" "Слова аб праве" разважае пра абскарджанне прысуду ў міжнародныя органы: Камітэт па правах чалавека ААН і Еўрапейскі суд па правах чалавека.
19.06.2019 Беларусь і ЕС правялі шосты раунд двухбаковага дыялогу па правах чалавека
Еўрапейскі саюз і Беларусь шырока абмеркавалі падзеі ў сферы развіцця дзяржаўнай палітыкі, рэалізацыю Нацыянальнага плана дзеянняў у галіне правоў чалавека ў Беларусі і сітуацыю з правамі чалавека ў краіне.
17.06.2019 Еўрасаюз заклікаў Беларусь увесці мараторый на смяротнае пакаранне
Еўрапейскі саюз асудзіў выпадкі смяротнага пакарання ў Беларусі і заклікаў улады краіны ўвесці мараторый на яе прымяненне.
14.06.2019 Савет Еўропы асуджае прывядзенне ў выкананне чарговага смяротнага прысуду ў Беларусі
Пра гэта паведаміў прэс-сакратар арганізацыі Даніэль Холтген у сваім Twitter.
13.06.2019 Сумесная пазіцыя праваабарончых арганізацый напярэдадні чарговага раунда дыялогу па правах чалавека ЕС-Беларусь
Беларуская праваабарончая супольнасць падтрымлівае працяг дыялогу па правах чалавека паміж Еўрапейскім Саюзам і Рэспублікай Беларусь і напярэдадні яго чарговага раўнда лічыць важным адзначыць наступныя моманты.
30.04.2019 Праваабаронца: У Брусэлі прагучалі імёны актывістаў, якія падвяргаюцца рэпрэсіям
У Брусэлі 29 красавіка напярэдадні новага раўнда двухбаковага дыялогу па правах чалавека Беларусь-Еўрасаюз беларускія праваабаронцы прэзентавалі сітуацыю з правамі чалавека. Сустрэча з Еўрапейскай службай знешніх сувязяў была арганізавана пры падтрымцы міжнароднай праваабарончай арганізацыі Civil Right Defenders.
18.02.2019 Бяляцкі: Фінансавая дапамога Еўрасаюза не павінна быць безумоўнай
У панядзелак, 18 лютага, старшыня праваабарончай арганізацыі “Вясна” Алесь Бяляцкі сустрэўся з еўрапейскім камісарам па бюджэту і чалавечых рэсурсах Гюнтэрам Этынгерам.
11.02.2019 Смяротнае пакаранне: чым мы горш за ЗША
Чаму ЗША можна мець смяротнае пакаранне, а Беларусі - не? Пра гэта распавяла ў інтэрв'ю TUT.BY кіраўніца прадстаўніцтва ЕС у Мінску Андрэа Віктарын.
17.01.2019 Беларусь у Сусветным дакладзе ад Human Rights Watch
У 2018 годзе грамадзянскія актывісты, адвакаты, праваабарончыя групы і незалежныя СМІ па-ранейшаму падвяргаліся ціску з боку ўладаў. Пра гэта гаворыцца ў Сусветным дакладзе 2019 праваабарончай арганізацыі Human Rights Watch.
17.12.2018 Форум Грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства прыняў Рэзалюцыю па Беларусі
Асамблея Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, якая прайшла ў Тбілісі, прыняла Рэзалюцыю аб парушэнні правоў чалавека і пераследу журналістаў у Беларусі, паведамляецца на сайце БАЖ.