Навіны на тэму: ЕС-Беларусь
03.12.2018 "Вясна" далучаецца да месяца Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека ў Беларусі
З 1 па 10 снежня 2018 года ў кінатэатры “Піянер” ПЦ “Вясна” прадстаўляе выставу выцінанак, прысвечаных Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека ў межах кінафестывалю "Чалавечая годнасць, роўнасць і справядлівасць".
28.11.2018 Заява ЕС у сувязі з прымяненнем смяротнага пакарання ў Беларусі
Еўрапейскі саюз зноў заяўляе пра сваё цвёрдае і недвухсэнсоўнае непрыняццё вышэйшай меры пакарання пры любых абставінах.
31.10.2018 Еўракамісар абмеркаваў з праваабаронцамі супрацоўніцтва Беларусі і ЕС
Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці выказалі сваё пажаданне, каб у гэтым пагадненні была адлюстравана праблематыка правоў чалавека, а не толькі эканамічных і іншых стасункаў.
04.10.2018 Еўрапарламент заклікаў Беларусь зняць абвінавачанні з фігурантаў "справы БелТА"
У чарговай рэзалюцыі, прынятай 4 кастрычніка, Еўрапарламент адзначыў, што ў Беларусі працягвае пагаршацца сітуацыя са свабодай СМІ.
07.09.2018 Рэпрэсіі ў дачыненні да беларускіх СМІ абмяркуюць у Варшаве
Мерапрыемства "Беларусь: рэпрэсіі за фасадам "лібералізацыі” пройдзе 13 верасня ў Варшаве ў рамках штогадовай канферэнцыі па чалавечым вымярэнні АБСЕ. Яго арганізатарам выступае фонд "Беларускі дом”.
19.07.2018 Андрэй Бастунец: Дзяржава павялічвае кантроль над інфармацыйнай сферай
У Мінску прайшоў пяты раўнд Дыялогу па правах чалавека паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам. Асобная сесія была прысвечана сітуацыі са свабодай слова ў краіне, паведамляе БАЖ.
18.07.2018 Валянцін Стэфановіч: “Дыялог падтрымліваем, але перспектываў змены сітуацыі пакуль не бачым”
Праваабаронца Валянцін Стэфановіч падзяліўся ўражаннямі ад сустрэчы з дэлегацыяй ЕС, якая прайшла 18 ліпеня ў межах пятага раўнда дыялогу па правах чалавека паміж Еўрасаюзам і Беларуссю.
17.07.2018 На пасаду спецдакладчыка ААН па Беларусі прэтэндуюць восем чалавек
Сярод кандыдатаў Штэйнар Гіл (Нарвегія), Сатвіндэр Джас (Вялікабрытанія), Анаіс Марэн (Францыя), Валеры Мажы (Францыя), Даніэль Меконэн (Эрытрэя), Петрэ Раман (Румынія), Джон Джосэф Раян (Ірландыя), Эндру Уілсан (Вялікабрытанія) . Палітолагі лічаць Ўілсана адным з найбольш аўтарытэтных заходніх экспертаў па Беларусі.
31.05.2018 У ПАСЕ асудзілі два смяротныя прысуды, прыведзеныя ў выкананне ў сярэдзіне траўня
На пасяджэнні ПАСЕ ў Страсбургу асудзілі два смяротныя прысуды, прыведзеныя ў выкананне ў Беларусі ў сярэдзіне траўня, піша TUT.BY.
29.05.2018 Штогадовы даклад аб правах чалавека і дэмакратыі: ЕС актыўна супрацоўнічае з Беларуссю па смяротным пакаранні
У 2017 годзе Еўрапейскі саюз актыўна супрацоўнічаў з беларускімі ўладамі па тэме смяротнага пакарання і рабіў захады па павышэнні дасведчанасці аб гэтай праблеме, гаворыцца ў штогадовым Дакладзе аб стане правоў чалавека і дэмакратыі за 2017 год.
19.04.2018 Еўрапарламент заклікаў улады Беларусі захоўваць правы чалавека і вызваліць палітвязняў
Пра гэта гаворыцца ў рэзалюцыі па Беларусі, прынятай 19 красавіка на сесіі ЕП у Страсбургу.
22.03.2018 Еўрадэпутаты ўстрывожаныя адсутнасцю “адчувальнага прагрэсу” ў галіне правоў чалавека ў Беларусі
На думку групы дэпутатаў Еўрапарламента cітуацыя ў дачыненні да асноўных правоў чалавека і дэмакратыі ў Беларусі зусім не дэманструе прыкметаў якога-небудзь адчувальнага прагрэсу і змяненняў.
12.03.2018 ЕС чакае ад Беларусі неадкладнага ўвядзення мараторыя на смяротнае пакаранне
Прэс-сакратарка Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Мая Качыянчыч выступіла з заявай аб рашучым непрыманні вышэйшай меры пакарання ў Беларусі пры любых абставінах.
09.03.2018 У ПАРЕ шакаваныя чарговы смяротным пакараннем у Беларусі
У Парламэнцкай асамблеі Рады Еўропы асудзілі пакаранне беларуса Кірыла Казачка, асуджанага за забойства двух уласных дзяцей.
29.12.2017 Заява ЕС у сувязі з рашэннем пакінуць у сіле два смяротныя прысуды ў Беларусі
Заява Прэс-сакратара Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў у сувязі з рашэннем пакінуць у сіле два смяротныя прысуды ў Беларусі