Навіны на тэму: заявы
25.10.2012 "Міжнародная амністыя" заклікае спыніць перасьлед Пачобута
Праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» заклікае беларускія ўлады спыніць крымінальны перасьлед журналіста Андрэя Пачобута. У сваім звароце праваабаронцы таксама кажуць пра неабходнасьць паважаць права на свабоду выказваньняў, якое гарантаванае Артыкулам 19 Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.
23.10.2012 Любоў Кавалёва: "Падобна, што турэмныя запісы сына ў СІЗА КДБ проста скралі!"
Маці расстралянага за тэрарызм Уладзіслава Кавалёва прайшла ўсе магчымыя інстанцыі ў пошуках турэмных запісаў сына, якія ёй так і не вярнулі. Засталося апошняе: звярнуцца ў суд. Аднак...
16.10.2012 Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў рэзка асуджае судовае рашэнне па закрыцці “Платформы”
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, сумесная праграма Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і Сустветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT), распаўсюдзіла тэрміновы зварот з рэзкім асуджэннем судовага рашэння па закрыцці “Платформы”, паколькі яно з’яўляецца адвольным і падаецца скіраваным на забарону праваабарончай дзейнасці.
09.10.2012 Сетка Дамоў правоў чалавека заклікае беларускія ўлады вызваліць Алеся Бяляцкага
Члены і партнёры Cеткі Дамоў правоў чалавека звярнуліся з лістом да прэзідэнта і генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь, заклікаючы да неадкладнага вызвалення праваабаронцы Алеся Бяляцкага.
02.10.2012 Human Rights Watch: Беларускія ўлады павінны неадкладна спыніць ціск на Алеся Бяляцкага і Зміцера Дашкевіча
Праваабаронцы паведамляюць пра ўзмацненне ціску на іншадумцаў з боку ўладаў, у тым ліку - на палітвязняў. Усё гэта адбываецца напярэдадні сустрэчы Еўрасаюза па пытанні аб пераглядзе санкцый у дачыненні да Беларусі.
28.09.2012 Абсерваторыя рэзка асуджае новы выпадак пераследу Таццяны Рэвяка
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, сумесная ініцыятыва Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і Міжнароднай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT), рэзка асуджае новы выпадак пераследу Таццяны Рэвяка, які з'яўляецца часткай агульнай кампаніі пераследу сяброў “Вясны”, паколькі гэта бачыцца скіраваным на ўчыненне перашкод іхняй законнай праваабарончай дзейнасці.
21.09.2012 «Міжнародная амністыя» зрабіла заяву па Беларусі
«Міжнародная амністыя» канстатуе, што ў Беларусі павялічваюцца рэпрэсіі супраць апазыцыі на фоне росту байкоту парламенцкіх выбараў дэмакратычнымі кандыдатамі.
31.08.2012 FIDH і Праваабарончы цэнтр «Вясна» асуджаюць прысуд, вынесены Дзмітрыю Дашкевічу
FIDH і "Вясна" заклікаюць беларускія ўлады пакласці канец ўсім відам ціску на Дашкевіча, неадкладна і безумоўна вызваліць яго, а таксама іншых палітычных зняволеных у Беларусі.
21.08.2012 Дэпутат Бундэстагу: Абвінавачванні супраць Сурапіна павінны быць знятыя
Дэпутат нямецкага Бундэстагу і ПА АБСЭ, нямецкі вольны дэмакрат Біджан Джыр-Сарай прывітаў вызваленне Антона Сурапіна, а таксама Сяргея Башарымава.
21.08.2012 Amnesty International заклікае зьняць абвінавачваньні з Башарымава і Сурапіна
У заяве адзначаецца, што яны абодва абвінавачваюцца паводле артыкулу 16 («саўдзел у злачынстве») і артыкулу 371 («незаконнае перасячэньне дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь») Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь і што ім можа пагражаць да сямі гадоў турмы.
20.08.2012 Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў асуджае пераслед Таццяны Рэвяка
20 жніўня Абсерваторыя па абароне правоў праваабаронцаў распаўсюдзіла заяву з асуджэннем пераследу Таццяны Рэвяка, "бо ён, як падаецца, проста накіраваны на санкцыянаванне яе дзейнасці ў галіне правоў чалавека". Абсерваторыя асабліва занепакоеная тым, што ціск на праваабаронцаў наогул узмацніўся ў той час, як ПЦ “Вясна” і БХК праводзяць маніторынг выбарчага працэсу ў межах кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары».
06.08.2012 XV Зьезд Партыі БНФ прыняў заяву “Свабоду Алесю Бяляцкаму! Свабоду палітычным вязьням!”
Зьезд Партыі БНФ патрабуе неадкладнага і безумоўнага вызваленьня Алеся Бяляцкага, а таксама ўсіх палітычных вязьняў.
27.07.2012 Супольная заява 15-ці міжнародных парламентарыяў па сітуацыі ў Беларусі
У рамках кампаніі шэфства над беларускімі палітычнымі зняволенымі, арганізаванай "Libereco - Partnership for Human Rights", еўрадэпутат ад Польшчы Марэк Мігальскі ініцыяваў супольную міжнародную заяву па сітуацыі ў Беларусі.
27.07.2012 Пасол ЗША пры АБСЭ запатрабаваў вызваліць Сурапіна і Дашкевіча
Амбасадар ЗША пры АБСЭ Іэн Кельлі у выступе на паседжаньні Пастаяннай Рады АБСЭ ў Вене 26 ліпеня 2012 году выказаў заклапочанасьць «сур’ёзным грэбаваньнем Беларусьсю сваіх міжнародных абавязальніцтваў, у тым ліку ў рамках АБСЭ ў галіне павагі да правоў чалавека, асноўных свабодаў і вяршэнства закона».
24.07.2012 Праваабарончы цэнтр “Вясна” патрабуе вызвалення Антона Сурапіна і Сяргея Башарымава
Праваабарончы цэнтр “Вясна” расцэньвае затрыманне і ўзяццё пад варту грамадзянаў Антона Сурапіна і Сяргея Башарымава як эскалацыю страху ў грамадстве і спробу перакласці адказнасць за неналежную ахову дзяржаўнай мяжы і паветранай прасторы краіны на звычайных грамадзянаў.