Навіны на тэму: скаргі
15.02.2022 Скарга Наталлі Мацкевіч на пазбаўленне яе адвакацкага статуcу будзе разгледжаная ў судзе
Адвакатка Наталля Мацкевіч, якая абараняла палітвязняў Марфу Рабкову, Сяргея Ціханоўскага, Віктара Бабарыку, Мікалая Дзядка, звярнулася са скаргай у суд на рашэнне аб выключэнні яе з Мінскай гарадской калегіі адвакатаў.
14.02.2022 Суд разгледзіць скаргу Яўгена Пыльчанкі на пазбаўленне яго адвакацкага статусу
Папярэдняе судовае пасяджэнне па разглядзе скаргі адбудзецца 15 лютага.
25.01.2022 Вярхоўны суд пакінуў у сіле прысуд палітвязню Міколу Дзядку
У калегію ўваходзілі суддзі Уладзімір Давыдаў, Андрэй Кавальчук і Мікалай Грынцэвіч.
14.01.2022 Следчыя знайшлі дзяржсакрэты ў дзеяннях міліцыянтаў, датычных да катаванняў
Следчы камітэт працягвае адмаўляць ва ўзбуджэнні крымінальных спраў па фактах катаванняў грамадзянаў, затрыманых на пратэстах пасля абвяшчэння вынікаў выбараў прэзідэнта, што адбыліся 9 жніўня 2020 года.
02.11.2021 Мінскі аблсуд пакінуў без зменаў прысуд кікбаксёру Аляксею Кудзіну
2 лістапада Мінскі абласны суд разглядаў апеляцыю на прысуд шматразоваму чэмпіёну свету па кікбоксінгу і тайскім боксе Аляксею Кудзіну.
15.10.2021 Вам адмовілі ў завядзенні крымінальнай справы па факце катаванняў? Дашліце копію пастановы праваабаронцам
Кожная адмова Следчага камітэта ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце катаванняў можа стаць доказам здзяйснення злачынства. Дапамажыце нам сабраць гэтыя доказы!
10.10.2021 "Ухвалена цэнзурай", або Што рабіць, калі лісты не даходзяць да палітвязняў?
Адной з асноўных прычын неатрымання лістоў кожным з бакоў перапіскі з'яўляецца рэпрэсіўная палітыка адміністрацый месцаў несвабоды ў адносінах да палітвязняў. Ці з'яўляюцца такія дзеянні самаўпраўнасцю з боку супрацоўнікаў, што яны парушаюць і як гэтаму супрацьстаяць - у прававым лікбезе ад "Вясны".
01.09.2021 Два суды за абразу прадстаўнікоў улады за паўгады: як "хатняя хімія" ператварылася ў звычайную
Судовая калегія Гомельскага абласнога суда ў складзе суддзяў Святко, Калюка, Грынько пакінула 1 верасня скаргу жыхара Буда-Кашалёва Сяргея Самойленкі без задавальнення, а прысуд без зменаў.
25.06.2021 Шэсць выпадкаў, калі закон спрацаваў на карысць беларусаў
Сярод мноства рэпрэсіўных рашэнняў судоў часам сустракаюцца адміністрацыйныя справы, якія скончыліся справядліва для грамадзян. "Вясна" прыводзіць шэсць такіх гісторый.
16.06.2021 Мінгарсуд разгледзіць скаргу Людмілы Казак на рашэнне аб адмове ўзнавіць яе права на прафесію
Адвакат Марыі Калеснікавай Людміла Казак і яе прадстаўнік Віктар Мацкевіч абскардзілі рашэнне аб пазбаўленні яе адвакацкага статусу ў Мінскі гарадскі суд.
15.06.2021 Гародня: абласны суд пакінуў без зменаў рашэнне Ленінскага суда, а скаргі абвінавачаных і пратэст пракурора без задавальнення
Гарадзенскі абласны суд 15 чэрвеня разглядзеў апеляцыйныя скаргі чатырох абвінавачаных гарадзенцаў - братоў Юрыя і Уладзіміра Седзянеўскіх і сясцёр Надзеі Сцепанцовай і Жаны Захаркевіч, а таксама апеляцыйны пратэст пракуратуры на прысуд Ленінскага суда Гародні ад 10 сакавіка.
25.05.2021 Мінгарсуд пакінуў без зменаў прысуд Ягору Сугойдзю, якога 9 жніўня каля Стэлы збіў аўтазак
Калегія Мінскага гарадскога суда 25 траўня пад старшынством суддзі Дзіяны Кучук разгледзела апеляцыйную скаргу жыхара Мінска Ягора Сугойдзя.
21.05.2021 Прысуды траім жыхарам Жлобіна за ўдзел у масавых беспарадках пакінулі без зменаў
Гомельскі абласны суд разгледзеў 21 траўня апеляцыйныя скаргі асуджаных да пазбаўлення волі жыхароў Жлобіна Віктара Шмігельскага, Іллі Патрушава і Андрэя Шаўчука.
30.04.2021 Мінгарсуд пакінуў без зменаў прысуд Лявону Халатрану
30 красавіка Мінскі гарадскі суд разглядзеў апеляцыйную скаргу валанцёра штаба Бабарыкі Лявона Халатрана на прысуд Фрунзенскага суда, які пакараў мужчыну двума гадамі абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
27.04.2021 Салігорскаму палітвязню Руслану Акостку прысуд пакінуты без зменаў
Разгляд справы Руслана Акосткі ў апеляцыйнай інстанцыі суда адбыўся 26 красавіка. Абвінавачаны і абаронца ў зале суда не прысутнічалі.