Навіны на тэму: скаргі
12.08.2020 "Вясна" дапаможа абскардзіць дзеянні сілавікоў пры затрыманні мірных грамадзян. Інструкцыя
Праваабарончы цэнтр “Вясна” публікуе інструкцыю для тых, хто жадае абскардзіць незаконныя дзеянні супрацоўнікаў унутраных спраў і іншых сілавых структур, якія прымалі ўдзел у разгоне мірных акцый пратэсту.
09.08.2020 Чарга на прысутнасць на ўчастку да незалежнага назіральніка не дайшла
Цэнтральная раённая выбарчая камісія Гомеля адказала на скаргу назіральніка кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Віктара Адзіночанка аб нядопуску яго на выбарчы ўчастак.
30.07.2020 Віцебскі аблсуд не задаволіў сем скаргаў на штрафы за "ланцуг салідарнасці"
У Віцебскім абласным судзе 29 ліпеня разглядаліся скаргі актывістаў на пастановы раённых судоў, якія пакаралі іх штрафамі за ўдзел у перадвыбарчых пікетаваннях, у тым ліку – у "ланцугу салідарнасці" ў Віцебску.
29.07.2020 Пацыент ЛПП паскардзіўся ў КПЧ ААН, яго паведамленне зарэгістраванае
У КПЧ ААН зарэгістраванае індывідуальнае паведамленне жыхара Смаргоні на парушэнне Рэспублікай Беларусь адразу трох артыкулаў Міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах пры размяшчэнні яго у ЛПП.
28.07.2020 На разгляд скаргі аб неўключэнні ў склад УВК суду спатрэбілася 20 хвілін
У Брэсцкім абласным судзе 28 ліпеня разгледжаная прыватная скарга групы грамадзян на рашэнне адміністрацыі Ленінскага раёна Брэста аб утварэнні ўчастковай выбарчай камісіі №32 па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусі.
15.07.2020 "Я за справядлівасць". Чаму асуджаныя за "Ланцуг салідарнасці" абскарджваюць рашэнне суда?
69 чалавек, пакараных за акцыі «Ланцуг салідарнасці», звярнуліся ў ПЦ «Вясна» за дапамогай у абскарджанні рашэнняў судоў першай інстанцыі. Некаторыя з іх падзяліліся з «Сясной» сваімі гісторыямі і распавялі, што іх падштурхнула прайсці шлях абскарджання.
13.07.2020 "Законных абмежаванняў на інфармацыю аб санітарным стане месцаў утрымання адміністрацыйна арыштаваных няма"
Пасля атрыманага адказу з Рэспубліканскага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Дэпартамента фінансаў і тылу МУС на заяву па ўмовах утрымання ў сталічных ЦІП і ІЧУ юрыст ПЦ "Вясна" Павел Сапелка звярнуўся ў Рэспубліканскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі і да міністра ўнутраных спраў.
10.07.2020 Муж і жонка з Гомеля шукаюць абароны ў ААН
Беларускія ўлады парушылі правы гомельскіх мужа і жонкі Плотнікавых на мірны сход і выказванне меркавання.
09.07.2020 Райвыканкам правёў гутарку, а дыскрымінуючы ромаў артыкул да гэтага часу застаецца на сайце
Міністэрства інфармацыі і Докшыцкі райвыканкам адказалі на заяву Паўла Сапелкі па факце размяшчэння ў газеце "Родныя вытокі" артыкула, у якім утрымліваюцца прыкметы распальвання нацыянальнай варожасці ў дачыненні да народнасці ромаў.
09.07.2020 Скарга Ціханоўскага аб карцэры разглядаецца ў закрытым фармаце. Ці ёсць для гэтага законныя падставы?
9 ліпеня, у 10.30 у судзе Маскоўскага раёна г. Мінска прайшоў разгляд скаргі Сяргея Ціханоўскага на пастанову начальніка ўстановы «СІЗА №1» аб прымяненні мер спагнання (змяшчэння ў карцэр). Аднак судовае пасяджэнне праходзіць у закрытым рэжыме.
09.07.2020 Партыя БНФ патрабуе ад ЦВК адмовіць у рэгістрацыі кандыдатам ў прэзідэнты Лукашэнку
Партыя БНФ падала ў Цэнтральную камісію па выбарах скаргу з патрабаваннем адмовіць у рэгістрацыі кандыдатам у прэзыдэнты Аляксандру Лукашэнку.
06.07.2020 Пракуратура не стала разбірацца са скаргай назіральніка, а аблвыканкам не заўважыў парушэнняў
Яшчэ 21 траўня доўгатэрміновы назіральнік Павел Левінаў звяртаўся ў пракуратуру г. Віцебска на парушэнне прынцыпу галоснасці і адкрытасці пры фарміраванні раённых камісій па выбарах прэзідэнта ў горадзе, бо яго не пусцілі на пасяджэнне.
02.07.2020 "Гэтыя міліцэйскія – такія выдумшчыкі! Але вынік ёсць: у ЦІП вярнуліся перадачы"
Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка атрымаў адказы на свае заявы па факце жорсткага, бесчалавечнага, зневажальнага годнасць абыходжання з арыштаванымі ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў.
30.06.2020 АГП абскарджвала неўключэнне прадстаўнікоў ва УВК, але безвынікова
Аб'яднаная грамадзянская партыя звярнулася ў суды са скаргамі на неўключэнне яе прадстаўнікоў у склады ўчастковых выбарчых камісій у Магілёве і Бабруйску.
29.06.2020 Адрамантаванаму магілёўскаму ІЧУ зноў патрэбны рамонт
Праваабаронца «Магілёўскай вясны» і журналіст Аляксандр Буракоў, адбыўшы 10 сутак арышту ў ізалятары часовага ўтрымання па палітычна матываванай справе, падаў шэраг скаргаў.