Навіны на тэму: скаргі
29.06.2020 Юрась Губарэвіч не змог пераканаць Мінгарсуд у сваёй невінаватасці – пастанова аб арышце пакінутая ў сіле
Старшыня "Руху за Свабоду” Юрась Губарэвіч абскардзіў 29 чэрвеня пастанову суда Першамайскага раёна Мінска, згодна з якой ён быў прыцягнуты да адказнасці ў выглядзе арышту на 15 сутак.
29.06.2020 Віктар Скрундзік 30 чэрвеня абскарджвае смяротны прысуд ў Вярхоўным судзе
Калегія Вярхоўнага суда па крымінальных справах 30 чэрвеня разглядае апеляцыйную скаргу жыхара Слуцкага раёна на смяротны прысуд Віктара Скрундзіка. Пачатак судовага паседжання прызначаны на 9-30.
17.06.2020 Праваабаронца заявіў у Мінінфарм на факт дыскрымінацыі ромаў у журналісткім матэрыяле
Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка звярнуўся ў Міністэрства інфармацыі і ў пракуратуру Докшыцкага раёна з заявай па факце размяшчэння на сайце газеты "Родныя вытокі" артыкула з прыкметамі распаўсюджвання экстрэмізму.
17.06.2020 Пасля скаргі назіральніка інфармацыю пра працу “Белай Русі” у рэжыме перадвыбарчага штабу выдалілі з афіцыйных сайтаў
Назіральнік з Магілёва Барыс Бухель заўважыў, што на пачатку чэрвеня на сайтах абл-, гар- і райвыканкамаў Магілёўскай вобласці ў рубрыцы “Выбары-2020” змешчаная інфармацыя пад аднолькавай назвай “Грамадская прыёмная арганізацыі РГА "Белая Русь" вядзе працу ў рэжыме перадвыбарчага штабу”.
17.06.2020 Пракуратура нарэшце ўбачыла парушэнні пры ўтрыманні затрыманага ў РУУС
Пракуратура Першамайскага раёна г. Мінска ўстанавіла шэраг парушэнняў пры ўтрыманні затрыманага Ягора М. у камеры раённага РУУС.
16.06.2020 Праваабаронца просіць правесці праверку па фактах бесчалавечага абыходжання з арыштантамі ў ЦІП
Юрыст ПЦ “Вясна” Павел Сапелка накіраваў заяву начальніку ГУУС Мінгарвыканкама і ў пракуратуру Маскоўскага раёна г. Мінска па факце жорсткага, бесчалавечнага, прыніжаючага годнасць абыходжання з арыштаванымі ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў.
10.06.2020 Праваабаронца Аляксандр Буракоў патрабуе ўзбудзіць крымінальную справу супраць міліцыянтаў
Журналіст і праваабаронца з Магілёва Аляксандр Буракоў звярнуўся ў пракуратуру з заявай аб узбуджэнні крымінальнай справы ў адносінах да супрацоўнікаў міліцыі, якія праводзілі яго затрыманне і складалі на яго адміністрацыйныя пратаколы.
29.05.2020 Экадом падаў скаргу ў ААН на парушэнні пры будаўніцтве акумулятарнага завода
ГА "Экадом" накіравала ў Камітэт па выкананні Орхускай канвенцыі паведамленне аб парушэнні Беларуссю палажэнняў Канвенцыі пры прыняцці рашэння аб будаўніцтве акумулятарнага завода пад Брэстам.
27.05.2020 ЦВК не знайшла парушэння ў недопуску Леаніда Свеціка на пасяджэнне камісіі
У Цэнтральнай выбарчай камісіі разглядзелі скаргу назіральніка кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” з Віцебску Леаніда Свеціка.
22.05.2020 Назіральнік Леанід Свецік паскардзіўся на недопуск на паседжанне ТВК
Назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” з Віцебска Леанід Свецік накіраваў скаргу ў Цэнтральную выбарчую камісію аб недопуску яго на пасяджэнне Кастрычніцкай раённай камісіі гораду.
18.05.2020 Пракуратура прызнала парушэнне КПК пры затрыманні Ягора М.
Пракуратура г. Мінска разгледзела зварот аб незаконным затрыманні Ягора М. супрацоўнікамі УУС адміністрацыі Першамайскага раёна г. Мінска 15 снежня 2019 года.
01.05.2020 Суд адмяніў штраф магілёўскаму актывісту за снежаньскую акцыю пратэсту супраць інтэграцыі з РФ
Мінскі гарадскі суд палічыў незаконнай пастанову суда Савецкага раёна ад 26 снежня, вынесенную ў дачыненні да магілёўскага актывіста Станіслава Паўлінковіча.
22.04.2020 Яне Чуліцкай у трэці раз адмовілі ва ўзбуджэнні справы супраць міліцыянтаў, якія яе збілі
Яне Чуліцкай у трэці раз адмовілі ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў адносінах да амапаўцаў, якія збілі яе пры затрыманні на Дзень волі ў 2017 годзе. Такое рашэнне прыняў Першамайскі аддзел Следчага камітэту Мінска.
21.04.2020 Мінгарсуд адмяніў два штрафы актывісту Валянціну Троцкаму
Валянцін Троцкі быў двойчы асуджаны да штрафаў у 50 і 30 базавых велічынь судом Фрунзенскага раёна г. Мінска за ўдзел у акцыях пратэсту 7 і 20 снежня 2019 года супраць "паглыбленай інтэграцыі" Беларусі і Расіі.
20.04.2020 Камітэт ААН разгледзіць скаргу беларускага музыкі
Камітэт па правах чалавека ААН зарэгістраваў індывідуальнае паведамленне вакаліста музычнай групы аб умяшальніцтве беларускіх уладаў у свабоду творчага выказвання меркавання.