07.03.2024 Больш за 8000 жанчын зазналі палітычны пераслед у Беларусі. Рэпрэсіі ў адносінах да жанчын — у інфаграфіках
"Вясна" ў інфаграфіках распавядае пра рэпрэсіі ў адносінах да жанчын.
07.03.2024 "Білі шокерам пад пазногці, потым аблівалі ногі і зноў білі". Былыя арыштанты распавялі пра катаванні і "суткі" ў 2023 годзе
"Вясна" паразмаўляла з некалькімі былымі арыштантамі, якія прайшлі праз адміністрацыйны арышт восенню і зімой 2023 года ў ізалятарах Менска і Наваполацка. Яны распавялі пра збіццё і метады катаванняў у ГУБАЗіКу, пра арыштаваных за ўдзел у акцыях пратэсту за мяжой, пра затрыманні за каментары пад відэа палка Кастуся Каліноўскага, пра невыносныя ўмовы для палітычных і неаказанне медыцынскай дапамогі.
04.03.2024 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Люты 2024
За кратамі памёр яшчэ адзін палітзняволены — грамадскі актывіст Ігар Леднік. Гэта пятая смерць палітвязня ў зняволенні. Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі застаецца крытычнай.
03.03.2024 "Каб вясна прыйшла незваротна": пра гадавіну расправы над калегамі-праваабаронцамі распавядаюць вясноўцы
"Каб вясна прыйшла незваротна": пра гадавіну расправы над калегамі-праваабаронцамі распавядаюць "вясноўцы"
26.02.2024 Выбары*2024. Папярэдняя аналітычная справаздача па выніках назірання за выбарамі дэпутатаў у адзіны дзень галасавання 25 лютага 2024 года
Экспертная місія па назіранні за выбарамі*2024 арганізаваная Беларускім Хельсінкскім камітэтам і ПЦ "Вясна" ў межах кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары". Місія збірае і аналізуе інфармацыю аб выбарчай кампаніі па адкрытых крыніцах і паведамленнях ад выбаршчыкаў з Беларусі.
23.02.2024 Ад "сутак" да прастрэленых каленяў: як пераследуюць беларусаў за антываенную пазіцыю
Па стане на 23 лютага 2024 года ў Беларусі за праяву антываеннай пазіцыі затрымлівалі не меней за 1671 чалавека.
23.02.2024 "У мяне не было магчымасці супраціўляцца інакш". Маналогі затрыманых на антываенных акцыях два гады таму
У другую гадавіну "Вясна" пагутарыла з двума маладзёнамі, якіх затрымалі на антываенных шэсцях 27 лютага 2022 году.
21.02.2024 Заява праваабарончай супольнасці Беларусі з нагоды смерці палітвязня Ігара Ледніка
Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі.
16.02.2024 "Я вельмі хачу, каб людзі не баяліся гаварыць". Інтэрв'ю з экс-палітвязняволенай Вольгай Такарчук
У інтэрв'ю "Вясне" Вольга распавяла пра тое, як гэта — быць палітзняволенай, пра падтрымку сімвалічных "хросных", пра суд і калоніі, пра сваіх дзяцей, і пра тое, чаму важна — не маўчаць.
14.02.2024 "Шмат хто быў гатовы ахвяраваць сабой". Экс-палітвязень распавёў пра затрыманне па "справе Зельцэра"
Свой пераслед экс-палітвязень параўноўвае з рэпрэсіямі сваякоў у 30-х гадах.
12.02.2024 Маці экс-палітвязня, якая з’ехала ў Вільню, праз Viber асудзілі за Е-дастаўку. Аўдыё суда
У судзе Барысаўскага раёна 9 лютага разгледзелі адміністрацыйную справу супраць Аксаны Хіневіч. Працэс праходзіў у незвычайным фармаце для людзей — па відэасувязі праз Viber.
08.02.2024 Мінімум 55 фігурантаў. Распавядаем, каго і як у Беларусі пераследуюць за "здраду дзяржаве"
"Вясна" распавядае, каго ў Беларусі пераследуюць паводле арт. 356 Крымінальнага кодэкса, а праваабаронца Павел Сапелка каментуе, як гэты артыкул ператвараецца ў "штодзённы інструмент рэпрэсій".
06.02.2024 Выбары*2024. Аналітычная справаздача па выніках назірання за вылучэннем і рэгістрацыяй кандыдатаў
Экспертная місія па назіранні за выбарамі*2024 арганізаваная Беларускім Хельсінкскім Камітэтам і ПЦ "Вясна" ў межах кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары". Місія збірае і аналізуе інфармацыю аб выбарчай кампаніі па адкрытых крыніцах і паведамленнях ад выбаршчыкаў з Беларусі.
04.02.2024 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Студзень 2024
У зняволенні памёр яшчэ адзін палітычны зняволены — 50-гадовы Вадзім Храсько. Рэпрэсіўная палітыка беларускіх уладаў не змянілася.
01.02.2024 "Вярнуўся ў Беларусь, каб выступіць супраць вайны і атрымаў 2 гады калоніі". Гісторыя баранавіцкага інжынера
Экс-палітвязень Ігар Фёдараў пра затрыманне, калонію і другі ад'езд з Беларусі.