31.01.2024 Выбары*2024. Аналітычная справаздача аб утварэнні ўчастковых камісій
Экспертная місія па назіранні за выбарамі*2024 арганізаваная Беларускім Хельсінкскім камітэтам і ПЦ "Вясна" ў межах кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары". Місія збірае і аналізуе інфармацыю аб выбарчай кампаніі па адкрытых крыніцах і паведамленнях ад выбаршчыкаў з Беларусі.
31.01.2024 "Што зламалі ў карцары, зарастае само": былы палітвязень — пра ўмовы ў ПК-1
Мужчына чуў крыкі палітвязняў, якіх збіваюць, лячыўся па кніжках з бібліятэкі і еў у карцары кашу, у якую з адчыненага суткамі вакна ляцелі сняжынкі.
25.01.2024 Непоўнагадовым стварыў "экстрэмісцкае фармаванне" і з’ехаў за мяжу. Гісторыя магілёўскага баяніста
Дзмітрый распавёў "Вясне", як ГУБАЗіК прымусіў яго прысядаць 250 разоў і пагражаў расправаю, а таксама як яго адлічылі з каледжу.
22.01.2024 Сон на падлозе і расшпілены гузік: як палітвязняў пераследуюць за "злоснае непадпарадкаванне" ў зняволенні
"Вясна" прааналізавала судовыя пастановы паводле арт. 411 КК і распавядае, за якія абсурдныя і надуманыя парушэнні палітвязням выпісваюць спагнанні, на падставе якіх пазней судзяць і дадаюць новыя тэрміны.
15.01.2024 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2023 годзе
Пры захаванні высокага узроўню крымінальных рэпрэсій стала значна больш крымінальных спраў паводле абвінавачвання ў стварэнні, кіраўніцтве і ўдзеле ў экстрэмісцкіх фармаваннях, садзейнічанні і фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці, таксама захаваўся вялікі ўзровень рэпрэсій за ўдзел у вулічных пратэстах і выказванні ў сетцы Інтэрнэт.
13.01.2024 У калоніі ад пнеўманіі памёр палітвязень, асуджаны за данаты
Гэта чацвёртая смерць палітвязня за кратамі.
11.01.2024 Мінімум 2 000 арыштаваных: вынікі адміністрацыйнага пераследу ў 2023 годзе
"Вясна" ў лічбах распавядае пра адміністрацыйны пераслед у 2023 годзе, а таксама пра тое, за якія абсурдныя прычыны іх кідалі за краты і прызначалі вялікія штрафы.
11.01.2024 Мінімум 207 затрыманых па вяртанні ў Беларусь: актуальная статыстыка ад "Вясны" за 2023 год
"Вясна" сабрала ўсю вядомую інфармацыю пра пераслед людзей, якія вяртаюцца ў Беларусь з-за мяжы.
10.01.2024 У 2023 годзе прызналі 62 "экстрэмісцкія фармаванні", з іх 11 – медыя. Распавядаем падрабязнасці
"Вясна" распавядае, каго ў 2023 годзе прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем" і нагадвае пра меры бяспекі.
04.01.2024 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Снежань 2023
У снежні "Вясна" атрымала прэмію ААН у галіне правоў чалавека за 2023 год. У Беларусі працягваюць панаваць рэпрэсіі і атмасфера страху.
29.12.2023 Недахоп паветра, перапоўненая камера, ноч са святлом. Пра што беларусы распавядалі падчас дакументавання ў 2023 годзе
Праваабаронцы распавялі пра асаблівасці дакументавання ў 2023 годзе.
28.12.2023 Аддана служыць праваабарончым ідэалам: дзейнасць "Вясны" ў новых умовах
Дзейнасць вясноўцаў не застаецца без увагі сусветнай грамадскасці і міжнародных інстытутаў. Сёння прыводзім знакі прызнання працы Праваабарочага цэнтра “Вясна” і яе сябраў за апошнія тры гады.
22.12.2023 "Нас і не замянілі, проста нікога не ўзялі на нашыя месцы". Працоўны кантракт як метад рэпрэсій
Дзве выкладчыцы адной з беларускіх ВНУ распавялі "Вясне" пра свой досвед звальнення праз непрацягненне кантракту і забарону права на прафесію.
22.12.2023 "Трэба праверыць, наколькі якасна працуе «Вясна»". Былы назіральнік на выбарах-2020 распавёў пра затрыманне КДБ
На тым тыдні супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі масава прыйшлі з ператрусамі і праверкамі да былых незалежных назіральнікаў і назіральніц на прэзідэнцкіх выбарах у 2020 годзе.
20.12.2023 Выбары*2024. Аналітычная cправаздача аб фармаванні тэрытарыяльных і акруговых выбарчых камісій
Экспертная місія па назіранні за выбарамі*2024 арганізаваная Беларускім Хельсінкскім камітэтам і ПЦ "Вясна" ў межах кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары". Місія збірае і аналізуе інфармацыю аб выбарчай кампаніі па адкрытых крыніцах і паведамленнях ад выбаршчыкаў з Беларусі.