23.10.2020 NEXTA не сыйдзе адсюль жывым
Беларусаў будуць караць нават за рэпост гараскопаў з пратэстнага тэлеграм-канала
02.10.2020 Уладзімір Вялічкін: "Адказнасць за беспадстаўнае прымяненне зброі хочуць перакласці на людзей”
"Брестская газета" апублікавала інтэрв'ю з кіраўніком брэсцкай філіі "Вясны" Уладзімірам Вялічкіным.
09.09.2020 “На гвалт і катаванні быў загад”. Алесь Бяляцкі прааналізаваў месяц, які пражыла краіна пасля выбараў
Безумоўна, мы жадаем справядлівасці, і тое самае патрабуюць грамадзяне Беларусі. Яны патрабуюць, каб тыя, хто ўчыняў масавыя злачынствы супраць беларусаў, былі пакараныя. Патрабуюць свабодных выбараў і выхаду палітычных зняволеных на волю.
07.08.2020 Уладзімір Лабковіч: Забарона на агітацыю незаконная
Каардынатар кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзімір Лабковіч пракаментаваў для Беларускага Радыё Рацыя адмову камандзе Святланы Ціханоўскай праводзіць афіцыйна дазволеныя мітынгі.
05.08.2020 “Усё гэта мне нагадвае нейкае дэжавю…” Дзевяць гадоў таму быў арыштаваны кіраўнік “Вясны” Алесь Бяляцкі
Праваабаронца Алесь Бяляцкі распавёў сайту palitviazni.info пра падзеі дзевяцігадовай даўніны і пра тое, што сёння адбываецца ў краіне.
31.07.2020 "Нас чакаюць трывожныя дні". Праваабаронца і палітаглядальнік пра мітынг Ціханоўскай у Менску і перадвыбарчы тыдзень у Беларусі
Кіраўнік праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі і палітычны аглядальнік Ігар Ільяш адказалі на пытанні тэлеканала "Настоящее время" аб тым, як яны ацэньваюць перадвыбарчую сітуацыю, апошнім мітынгу Ціханоўскай і аб сваіх прагнозах на апошні тыдзень выбарчай кампаніі.
04.01.2020 "Мы там жа, дзе былі". Алесь Бяляцкі аб выніках дзесяцігоддзя
Перад новым, 2020 годам "Настоящее Время" пагаварылі з вядомымі палітыкамі, музыкамі і актывістамі і папрасілі іх падвесці вынікі апошніх 10 гадоў.
18.12.2019 Стэфановіч: Па справе скрадзеных палітыкаў павінна быць следства і суд
Па справе скрадзеных беларускіх палітыкаў павінна быць следства і суд, толькі яны дапамогуць дабіцца праўды, – лічыць юрыст праваабарончага цэнтру „Вясна” Валянцін Стэфановіч.
16.11.2019 Алесь Бяляцкі пра выбары ў Беларусі: Як у Маскве, у нас немагчыма
Чаму, нягледзячы на татальны кантроль выбарчага працэсу рэжымам Лукашэнкі, беларуская апазіцыя лічыць важным ўдзельнічаць у загадзя несумленнай кампаніі, у інтэрв'ю Рускай службе RFI (Радыё Франс Інтэрнасьёналь) распавёў старшыня беларускага праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі.
25.09.2019 Алесь Бяляцкі: «Хочаш мець правы — бяры іх»
Пасля прэзентацыі сваёй кнігі «Халоднае крыло Радзімы» у Слоніме старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі даў інтэрв`ю «Газеце Слонімскай».
13.09.2019 Юрый Мяцельскі: “Наш голас – гэта тая каштоўнасць, якую шмат хто хоча прысвоіць, скрасці і падмяніць”
Дзве найбуйнейшыя беларускія праваабарончыя арганізацыі – праваабарончы цэнтр «Вясна» і Беларускі Хельсінкскі Камітэт – у 11 раз праводзяць кампанію па назіранні за парламенцкімі выбарамі. У новым відэа тэлеканалу “Белсат” яны заклікаюць далучыцца да назірання ўсіх неабыякавых грамадзян.
09.09.2019 Праваабаронца з Маладэчна Аляксей Хвосцік: “Двойчы ў маёй практыцы дзяржава аднаўляла парушаныя правы”
Аляксей Хвосцік пачаў свой шлях з працы ў сакрэтным канструктарскім бюро, якое стварала балістычныя ракеты, а ў 90-я гады рэзка памяняў прафесію: з радыёінжынераў перайшоў у юрысты.
21.08.2019 «Прынцып адзін і той жа: ня важна, хто абгадзіўся, каровы ці сілавікі». Праваабаронца пра сакрэтны даклад
Нічога новага і «сакрэтнага» ў дакладзе пра стан спраў у праваахоўных органах няма, — кажа праваабаронца «Вясны» Валянцін Стэфановіч.
21.08.2019 Валянцін Стэфановіч: Гэтая сістэма парадзіла беспакаранасць
Па меркаванню праваабаронцы, гэтыя нарады наўрад ці дадуць нейкі плён — пакрычыць кіраўнік краіны і супакоіцца. Патрэбны сістэмныя рэформы, большая празрыстасць органаў, стварэнне нацыянальных інстытутаў па абароне правоў чалавека, у прыватнасці, офіса адмысловага ўпаўнаважанага.
12.08.2019 Праваабаронца: «Беларускай супольнасці ўжо напляваць»
Ці будуць адрознівацца цяперашнія парламенцкія выбары ад папярэдніх. І ці варта за імі назіраць?