"Человек должен перестать бояться государства". Истории о том, почему люди приходят почтить память жертв сталинских репрессий
https://spring96.org./ru/news/66886
2013
2013-10-31T11:34:23+0300
2013-10-31T11:34:23+0300
2013-10-31T11:34:23+0300
ru
В этом году в траурном марафоне в память о жертвах сталинских репрессий участвовало порядка тридцати человек. Некоторые из них посещают день скорби из года в год. TUT.BY поговорил с пятью участниками марафона о том, почему они приходят и как нам не повторить ошибок прошлого.
"Человек должен перестать бояться государства"
Владимир Романовский, один из координаторов инициативы "За спасение мемориала Куропаты":
- Родился я в одном из лагерей в поселке Талон Ольского района Магаданской области. До десяти лет был к нему приписан. В шестом классе, когда меня отправили учиться в интернат за сто километров от лагеря, мелькнула мысль: "Почему посадили моих родителей?" Они же были такими прекрасными людьми. Мама - педагог, хорошо пела, клубом заведовала, библиотеками, организовывала спектакли. Богатейший в плане интеллекта человек. Папа был тоже очень порядочный.
Я думал, что вырасту и найду людей, которые загубили жизнь мамы и папы. Это был стержень, который держал. Нашел ли их? Конечно же, нет, ведь дело не в людях, а в системе, которая их порождала.
ГУЛАГ – это ужас. Из детства я помню картину, когда охранники избивали беглеца перед всеми заключенными. Я весь в соплях и слезах прибежал домой, мама плачет, успокаивает меня. Самое страшное, что там загубили молодые жизни людей. Мать и отца же осудили двадцатилетних!
Акции, которыми мы занимаемся и на которые приходим, закладывают основы того, чтобы ошибки сталинского времени не повторились. Человек должен перестать бояться государства.
Страх, порожденный во времена сталинизма, передается из поколения в поколение через родителей, которые говорят: "Не высовывайся!" И правильно говорят, там же убивали, и здесь продолжают ломать жизни людям. В результате люди теряют инициативу, а государство обречено на отставание и прозябание.
Знаете о стокгольмском синдроме? Это когда на третьи-пятые сутки у заложника травмируется психика и он начинает мыслить категориями своего палача. Он видит целесообразность действий палача.
Я был в Англии, где спросил пожилого полицейского: "Питер, ты своих сыновей с каким "месседжем" отпускал в жизнь?" Он сказал им, что они свободные люди, защищены законом, но чтобы решать какие-то проблемы, должны уметь договариваться с другими людьми. А у нас у родителей "месседж": не высовывайся.
“Усё ж такі мы павінны рабіць нейкія рэчы, якія не спрычыняюцца да нашай працы, сям’і”
Алесь Прысмакоў:
- Я не першы год удзельнічаю ў гэтай акцыі. Па-першае, таму, што дзеда майго растралялі за кватэру пасля таго, як сусед напісаў ананімку. А дзед быў даволі адукаваным чалавекам, працаваў на чыгунцы. Наколькі я ведаю ад гісторыкаў, яго пахавалі ў Курапатах.
Але акрамя таго, хадзіць на акцыю - грамадзянскі абавязак. Усё ж такі мы павінны рабіць нейкія рэчы, якія не спрычыняюцца да нашай працы, сям’і.
Калі я ўпершыню сустрэўся з немцамі, мяне здзівіла, што ў іх амаль кожны грамадзянін краіны ўваходзіць ў недзяржаўныя грамадскія арганізацыі. І я лічу, только дзякуючы гэтаму, яны маюць высокі ўзровень жыцця.
Мы не можам забываць пра сталінскія рэпрэсіі, таму што яны былі нядаўна. Мы прайшлі невялікі гістарычны тэрмін, і гэта можа зноў аднавіцца.
“Не хачу, каб у нас была рэспубліка, падобная да той, якая была за савецкім часам”
Мікола Бамбіза, член руху салідарнасці “Разам”:
- Большасць беларусаў маюць мала сваякоў, бо адну частку знішчылі фашысты, дргую – халуі Сталіна. Мой дзед быў рэпрэсаваны, магчыма, і ішыя сваякі, але сёння пра гэта няма каму расказаць. Я не абыякавы да гэтай праблемы. І лічу, што трэба захоўваць мясціны, дзе пахаваны рэпрэсаваныя людзі і, магчыма, весці нейкія даследаванні, знаходзіць іншыя месцы, дзе яны могуць быць пахаваныя.
Я антыкамуніст. Не хачу, каб у нас была рэспубліка, падобная да той, якая была за савецкім часам. Я хацеў бы, каб у нас аднавілася ліцвінства, а ў народа - пачуццё годнасці за магутную дзяржаву, якая калісьці дапамагала стрымаць націск татара-мангольскіх захопнікаў і наступ тэўтонскіх рыцараў.
“Я старая пенсіянерка і лічу сваім доўгам сюды хадзіць”
Ніна Багінская, сярод “адраджэнцаў” з канца 1980-х гадоў:
- 2 лістапада 1988 года мы сабраліся на Маскоўскіх могілках правесці традыцыйнае свята Дзяды. Але савецкая ўлада не дазволіла гэта зрабіць. Калі мы падыйшлі да могілак, міліцыя пачала разганяць людзей. Частка ўдзельнікаў пайшла на Курапаты. Тады Зянон Пазняк папрасіў народ спыніцца, бо аўтазакі ўжо паехалі ў бок Курапатаў, і сказаў добрую прамову. Яна мяне “завяла”. Я ўбачыла, якая страшная ўлада намі кіруе. “Усё для народа”, а тут пусцілі аўтазакі! Тады я сказала, што трэба не дапусціць, каб на нашу зямлю вярнуліся рэпрэсіі. Нас сёння не страляюць, але свядомая моладзь сядзіць за кратамі.
Я старая пенсіянерка і лічу сваім доўгам сюды хадзіць і дапамагаць моладзі набыць тую ўлады, пры якой яна была бы вольная і карысталася набыткамі сваёй культуры.
"Сотні гадоў людзей, якія тут жывуць, душаць то з Захаду, то з Усходу"
Леанід Маракоў, даследчык сталінскіх рэпрэсій:
- Пятнаццаць гадоў таму я займаўся бізнесам і прыехаў на адпачынак у Мінск. Мне патэлефанавалі з рэдакцыі “Мастацкай літаратуры” і запыталіся, ці ведаю я што пра свайго дзядзьку, ці засталіся рукапісы. Я пачаў даследваць яго біяграфію. У выніку ў друк выйшла манаграфія пра дзядзьку, пра, як аказалася, любімага вучня Янкі Купалы, забітага маладога паэта. Так мой адпачынак расцягнуўся на пятнаццаць гадоў. І ўжо выйшла трыццаць тамоў - а гэта больш за дзесяць тысяч персанальных біяграфій рэпрэсаваных інтэлігентаў. Высветлілася, што найбольш беларускай інтэлігенцыі расстралялі менавіта ў гэты дзень - 29 кастрычніка.
Чаму я заняўся гэтай тэмай? Спачатку хацелася адпомсціць за дзядзьку, а пасля хацелася вярнуць яго з небыцця. Чаму ў той час трэба было расстрэльваць людзей? Закрытыя інстытуты НКВД падказвалі, што ў дзяржаве дастаткова рабоў, а трэба апярэджваць час. А гэта значыць, за малейшую думку расстраляць.
Каб не паўтарыць памылак сталінскага часу, трэба быць смелым і не быць памяркоўным. Сотні гадоў людзей, якія тут жывуць, душаць то з Захаду, то з Усходу. Людзі надломленыя.