Праваабарончы каляндар —
спроба сабраць даты, звязаныя са станаўленнем, развіццём і абаронай правоў чалавека. У выданне ўвайшлі знакавыя даты, у тым ліку міжнародныя і сусветныя дні, афіцыйна абвешчаныя ААН, міжнародныя дні, якія прызнаюцца наўрадавымі арганізацыямі розных краінаў, а таксама даты беларускіх падзеяў, важных з пункту гледжання правоў чалавека, дні нараджэння і дні памяці выбітных актывістаў-праваабаронцаў. Выданне разлічана на шырокае кола чытачоў, будзе карысным у працы журналістаў, праваабарончых арганізацыяў, спецыялістаў у галіне сувязяў з грамадскасцю, у галіне адукацыйнай дзейнасці.