viasna on patreon

Як у Гродне судзяць чатырох фігурантаў "справы Ціханоўскага". Фотарэпартаж Фота

2021 2021-03-11T13:28:00+0300 2021-03-11T14:19:32+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sud_grodna_viasna9.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння Следчы камітэт паведаміў, што завяршыў расследаванне вылучаных са "справы Ціханоўскага" 9 крымінальных справаў у дачыненні да 25 саўдзельнікаў. У Гродне цяпер у двух судах судзяць чатырох чалавек па "справе Ціханоўскага": Дзмітрыя Фурманава, Уладзіміра Кнігу, Яўгена Разнічэнку і Аляксандра Арановіча. Усіх затрымалі 29 траўня ў Гродне на выбарчым пікеце. За кратамі іх утрымліваюць ужо дзесяты месяц. Першых трох судзяць у судзе Кастрычніцкага раёна з 18 студзеня, іх абвінавачваюць у актыўным удзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак 29 траўня ў Гродне падчас выбарчага пікету па збору подпісаў (ч.1 арт. 342 КК). Акрамя гэтага, Разнічэнку і Кнігу абвінавачваюць у гвалтоўных дзеяннях у дачыненні да міліцыянтаў (арт. 364 КК), які ахоўвалі грамадскі парадак на Савецкай плошчы. 1 сакавіка ў Гродне ў судзе Ленінскага раёна пачаўся разгляд справы супраць палітзняволенага кіроўцы аўтадому "Страна для жизни" Аляксандра Арановіча. Яго абвінавачваюць у арганізацыі дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак у Гродне 29 траўня. Таксама яго абвінавачваюць па ч. 2 арт. 13 арт. 293 КК (падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадкаў) за захоўванне на гарышчы дома ў сваіх бацькоў у Старых Дарогах старай дымавой шашкі. У тройцы па "справе Ціханоўскага" сёння праходзіць адзінаццатае паседжанне, а ў Арановіча — восьмае. Цяпер на іх дапытваюць сведак: супрацоўнікаў АМАПу, відавочцаў інцыдэнту на Савецкай плошчы і іншых. "Вясна" працягвае назіраць за гэтым працэсам. Распавядаем і паказваем, як у Гродне судзяць чатырох фігурантаў "справы Ціханоўскага".

Суд над палітвязнем Дзмітрыем Фурманавым, Уладзімірам Кнігай і Яўгенам Разнічэнкам

Справу разглядае суддзя Кастрычніцкага раёна Гродна Вольга Бекушава. Дзяржаўнае абвінавачванне па справе падтрымлівае старэйшы памочнік пракурора Гродна Мікіта Мыслівец. Па справе пацярпелымі выступаюць чатыры міліцыянты: участковыя Уладзімір Казлоўскі і Александр Хваленя, супрацоўнікі АМАПу Рахунок і Буднік. Цяпер на судзе дапытваюць сведак-супрацоўнікаў АМАПу, якія ахоўвалі грамадскі парадак 29 траўня на Савецкай плошчы.

Учора пасля суда стала вядома, што палітзняволенага Фурманава 9 сакавіка змясцілі ў карцар на пяць дзён. Як паведаміў ягоны бацька, нават сам Дзмітрый не ведае, што стала прычынай дысцыплінарнага спагнання. 

sud_grodna_viasna9.jpg
Падтрымаць Уладзіміра, Дзмітрыя і Яўгена на суд прыходзяць іх родныя і неабыякавыя людзі. Усе ўсміхаюцца, убачыўшы знаёмых. Фота: spring96.org

furmanau_sud_909.jpg
Дзмітрый Фурманаў. Фота: spring96.org
kniga_sud.jpg
Уладзімір Кніга. Фота: spring96.org
raznichenka_97.jpg
Яўген Разнічэнка. Фота: spring96.org
Пракурор Мікіта Мыслівец. Фота: spring96.org
Пракурор Мікіта Мыслівец. Фота: spring96.org

Суд над Аляксандрам Арановічам

Справу разглядае суддзя Ленінскага раёна Гродна Алена Пятрова. Сам Аляксандр адмовіўся ад дачы паказанняў. 

3 сакавіка на судзе Арановіча дапыталі па скайпу з суда Фрунзенскага раёна сведку паэта і барда Анатоля Кудласевіча. Па ягоных словах, ён пазнаёміўся з Арановічам 26 траўня, калі ехаў з Ціханоўскім у Магілёў, Гомель, Гродна на пікеты па зборы подпісаў за вылучэнне ў кандыдаткі Ціханоўскай.

"Арановіч вёз мяне, як кіроўца, начавалі ў гасцініцах, спявалі песні пры зборы подпісаў. Ездзіў і выступаў бясплатна, па-валанцёрску", — сказаў на судзе бард.

Ён распавёў, што, калі прыехаў у Гродна 29 траўня, то падпісаў і падарыў кніжку Фурманаву, які збіраў подпісы за столікам. Кудласевіч на судзе заявіў, што затрыманне Ціханоўскага і іншых на Савецкай плошчы — гэта спланаваная правакацыя ўладаў і міліцыі. 

На судзе было агучана заключэнне комплекснай выбухатэхнічнай экспертызы, якая пастанавіла, што дымавая шашка (13,5 кг), якая была знойдзена на гарышчы дома ў Старых Дарогах, не адносіцца да выбухных прадметаў. Па заключэнню экспертызы гэтая шашка можа выкарыстоўвацца толькі для пастаноўкі дымавой заслоны. Згодна экспертызе, слядоў рук Арановіча на ёй не маецца.

aranovich_98.jpg
Палітзняволены Аляксандр Арановіч. Фота: spring96.org
aranovich_79.jpg
Фота: spring96.org
aranovich_viasna6.jpg
Фота: spring96.org
aranovich_viasna.jpg.jpg
Фота: spring96.org
aranovich_viasna67.jpg
Падтрымаць фігуранта "справы Ціханоўскага" прыходзіць шмат людзей. Фота: spring96.org
aranovich_viasna7.jpg
Фота: spring96.org

Што адбылося на пікеце ў Гродне 29 траўня?

Нагадаем, увечары 29 траўня ў Гродне на плошчы Савецкай падчас пікету па зборы подпісаў за вылучэнне ў кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай быў затрыманы кіраўнік ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай яе муж Сяргей і яшчэ дзевяць яго прыхільнікаў. Сярод іх — абвінавачаныя Дзмітрый Фурманаў, Яўген Разнічэнка, Уладзімір Кніга.

Тады ў прамым эфіры «Страна для жизни» да блогера Сяргея Ціханоўскага з дакучлівымі пытаннямі і паводзінамі сталі прыставаць жанчыны. Многія потым заяўлялі, што гэта былі «жанчыны-правакатаркі». Калі Ціханоўскі зразумеў гэта, ён пачаў сыходзіць ад іх, на плошчы пачалася мітусня, гарадзенцы хацелі абараніць блогера ад "жанчын-правакатарак", у выніку чаго малады міліцыянт апынуўся на зямлі. Ён ляжаў, пакуль да яго не падышлі людзі ў цывільным адзенні і не дапамаглі сесці на лаву. Ім аказаўся старшы участковы інспектар грамадскага пункта аховы парадку № 2 (Ленінскі раён Гродна) старэйшы лейтэнант міліцыі Уладзімір Казлоўскі.

Hrodna.life паведамляў праз некалькі гадзін пасля інцыдэнту, што ў міліцыянта быў удар пярэдняй брушной сценкі, яго не шпіталізавалі. Таксама да ўрачоў звярнуўся другі нібыта пацярпелы міліцыянт, шпіталізацыя яму не патрабавалася.

Аднак ужо назаўтра, 30 траўня, МУС паведаміла, што абодва міліцыянты ляжаць у шпіталі. Як стала вядома Свабодзе, яны ляглі ў бальніцу не адразу пасля інцыдэнту, а праз нейкі час. 

Першапачаткова была ўзбуджаная крымінальная справа аб гвалце ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса. Аднак па заканчэнні 10-сутак ужо ў мінскім следчым ізалятары №1 семярым удзельнікам мерапрыемства было прад'яўленае абвінавачванне па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і звязаныя з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, і ў актыўным удзеле ў такіх дзеяннях). Гэта справа атрымала назву "справа Ціханоўскага".

Партнёрства

Сяброўства