viasna on patreon

У Брэсце яшчэ 5 чалавек асудзілі за ўдзел у акцыі пратэсту 10 жніўня 2020-га

2024 2024-10-08T18:23:00+0300 2024-10-08T23:40:14+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/brest_29.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Брэст 10 жніўня. Фота: binkl.by

Брэст 10 жніўня. Фота: binkl.by

У судзе Ленінскага раёна Брэста сёмага кастрычніка агучылі чарговы масавы прысуд паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак). Суддзя Аляксандр Семянчук за ўдзел у акцыі пратэсту 10 жніўня 2020 года прызначыў пяці берасцейцам тэрміны ад двух гадоў "хатняй хіміі" да да паўтара года калоніі.

Як піша "Берасцейская Вясна", па выніках суда прызначылі:

  • Эльвіры Ламанос — два гады "хіміі";
  • Аляксандру Пратасюку — адзін год калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму;
  • Таццяне Бандарук — два гады "хатняй хіміі";
  • Аляксею Мартынаву — адзін год шэсць месяцаў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму;
  • Вячаславу Грабінскаму — тры гады "хатняй хіміі".

Сутнасць абвінавачвання супраць усіх палягала ў тым, што яны 10 жніўня 2020 года ў Берасці "выкрыквалі лозунгі, свісталі, пляскалі ў далоні, дэманстравалі палотны бел-чырвона-белага колеру, выходзілі на праезную частку". Гэтым яны нібыта груба парушалі грамадскі парадак.

Такім чынам, ужо вядома пра 58 чалавек, якія атрымалі тэрміны паводле арт. 342 КК за пратэсты 10 жніўня 2020 года ў Брэсце. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства