viasna on patreon

Суд над "Новым часам": пазоў пакінуць без задавальнення Фота Дапоўнена

2018 2018-09-10T15:48:36+0300 2018-09-11T10:01:32+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/novychas_sud_4.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

 У панядзелак, 10 верасня, у судзе Савецкага раёна г. Мінска адбылося паседжанне па пазове бізнесоўца Аркадзя Ізраілевіча і аўтара артыкулаў пра будаўніцтва ў Курапатах рэстараннага комплексу “Поедем поедим” Дзяніса Івашына. Сутнасць прэтэнзіі: публікацыі ў газеце зняважылі  ягоныя гонар, годнасць і дзелавую  рэпутацыю, а таксама нанеслі бізнесоўцу “маральную шкоду”, які ён ацаніў у 40 тысяч рублёў.

29 жніўня суддзя суда Савецкага раёна Вераніка Абрамовіч правяла папярэдняе судовае паседжанне, на якое сам бізнэсовец не з'явіўся. Пасля гадзіннага разбіральніцтва суддзя запатрабавала прадстаўніцу пазоўніка ўдакладніць зыск да «Новага часу», а Ізраілевіча асабіста прысутнічаць на працэсе.

10 верасня суд Савецкага раёну г. Мінска не задаволіў пазоў Аркадзя Ізраілевіча да газеты «Новы час» і журналіста Дзяніса Івашына аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі.

Судовы працэс пачаўся ў 14.30. Суддзя Вераніка Абрамовіч.

Галоўная рэдактарка “Новага часу” Аксана Колб, журналіст Дзяніс Івашын, юрыст БАЖа Алег Агееў

1. На гэты раз судовае паседжанне прызначылі ў залі, разлічанае на большую колькасць людзей, у адрозненні ад папярэдняга судовага паседжання. На фота галоўная рэдактарка “Новага часу” Аксана Колб і адвакат Арцём Калоша. Журналіст Дзяніс Івашын і юрыст БАЖа Алег Агееў, які прадстаўляе яго інтарэсы.

novychas_sud_6.jpg

2. У панядзелак 10 верасня пазоўнік Аркадзь Ізраілевіч усё ж такі з'явіўся на судзе. Але з ахоўнікам. Увогуле бізнэсовец Ізраілевіч прадпрымае ў адносінах да сябе "павышаныя меры бяспекі". На дзяжурнае пытанні суддзі аб месцы пражывання ён адказаў: "Я не хацеў бы казаць, тут публіка такая, ненадзейная...", піша "Новы час", які вядзе тэкставую трансляцыю з залі суда.

novychas_sud_12.jpg

3. Бізнэсовец Аркадзь Ізраілевіч і яго прадстаўніца Алена Калазаева рыхтуюцца да суда.

novychas_sud_5.jpg

5. Падтрымаць журналістаў "Новага часу" прыйшло больш за 20 чалавек. Сярод іх грамадскія актывісты,праваабаронцы, журналісты. У судзе прысутнічаюць абаронцы Курапатаў Леанід Кулакоў і Мая НавумаваДзяніс УрбановічВольга Нікалайчык ды іншыя. На фота Наталля Басалыга.

6. Журналіст "Новага часу", былы палітвязень Мікола Дзядок.

novychas_sud_10.jpg

5. Папярэдняе судовае паседжанне 29 жніўня. Прысутным не хапала месца. Некаторыя вымушаны былі стаяць увесь судовы працэс - цэлую гадзіну.

6. Адвакат Арцём Калоша, які абараняе інтарэсы "Новага часу" і галоўная рэдактарка Аксана Колб.

Суддзя Вераніка Абрамовіч.

7. Суддзя Вераніка Абрамовіч выносіць рашэнне.

8. Рашэнне суда: адмовіць Ізраілевічу ў задавальненні іску. Суд адхіліў як абвяржэнне, так і кампенсацыю "маральнай шкоды", піша "Новы час". Cуд пастанавіў спагнаць з Ізраілевіча 600 рублёў на выдаткі «Новага Часу» і Івашына на адвакатаў.

Партнёрства

Сяброўства