Кожны мае права: Талерантнасць
Па слядах дапаможніка і перасоўнай экспазіцыі “Кожны мае права ведаць свае правы” у прававым лікбезе ад “Вясны” разбіраемся, што такое талерантнасць і чаму трэба супрацьстаяць нецярпімасці?
Што такое талерантнасць? 16 лістапада 1995 года на Генеральнай канферэнцыі ЮНЭСКА была прынятая Дэкларацыя прынцыпаў талерантнасці (цярпімасці). У ёй даецца наступнае вызначэнне талерантнасці: Сярод іншага, Дэкларацыя пацвярджае, што цярпімасць – гэта не саступка або паблажлiвасць. Гэта павага і правільнае разуменне багатай разнастайнасці культур нашага свету, нашых формаў самавыяўлення і спосабаў праяўленняў чалавечай індывідуальнасці. |
А што адбываецца, калі ў грамадстве няма талерантнасці? Грамадства, у якім адсутнічае талерантнасць, нараджае таталітарную ўладу і знішчае свабоду. |
Як можна супрацьстаяць неталерантнасці? Выхаванне талерантнасці павінна быць накіравана на супрацьдзеянне ўплыву, які вядзе да страху і непрыманню іншых. Яно павінна дапамагаць развіццю ў маладых людзей пачуцця незалежнасці, крытычнага мыслення і этычнай ацэнкі. Супрацьстаяць неталерантнасці можна на розных узноўнях:
кожная дзяржава нясе адказнасць за выкананне законаў правоў чалавека, за забарону і пакаранне злачынстваў, якія здзяйсняюцца на глебе нянавісці і дыскрымінацыі меншасцяў, незалежна ад таго здзейсненыя яны дзяржаўнымі служачымі, прыватнымі арганізацыямі або асобнымі асобамі.
нецярпімасць сыходзіць каранямі ў невуцтва, стэрэатыпы і страх: страх перад невядомым, перад іншымі культурамі, нацыямі і рэлігіямі. Нецярпімасць таксама цесна звязаная з перабольшаным пачуццём уласнай годнасці і гонару, няхай гэта будзе асабістай, нацыянальнай альбо рэлігійнай. Гэтыя паняцці закладзеныя ў працэс навучання і спазнаюцца з дзяцінства. Таму, больш ўвагі варта надаваць працяглай і якаснай адукацыі, якая працягваецца на працягу ўсяго жыцця.
нецярпімасць асабліва небяспечная, калі яна выкарыстоўваецца для дасягнення палітычных ці тэрытарыяльных амбіцый асобных асобаў або групы асобаў. Падбухторшчыкі часта пачынаюць з таго, што вызначаюць ступень талерантнасці насельніцтва. Затым яны развіваюць ілжывыя аргументы, прыводзяць няправільную статыстыку і маніпулююць грамадскай думкай шляхам дэзінфармацыі і забабонаў. Самы прадуктыўны спосаб абмежавання магчымасцяў падбухторшчыкаў - гэта распрацоўка мераў па заахвочванню свабоды і разнастайнасці меркаванняў прэсы, з тым каб даць магчымасць грамадскасці правесці рысу паміж фактамі і меркаваннямі.
нецярпімасць грамадства ў цэлым з'яўляецца вынікам нецярпімасці асобных яго членаў. Прыкладамі праяў нецярпімасці, якім некаторыя людзі падвяргаюцца кожны дзень, з'яўляюцца прадузятасці, стэрэатыпнае ўяўленне, стыгматызацыі, абразы і расісцкія жарты. Нецярпімасць сілкуе нецярпімасці. Яе ахвяры імкнуцца да помсты. Для барацьбы з нецярпімасцю людзі павінны разумець сувязь паміж сваімі паводзінамі і заганным колам недаверу і гвалту ў грамадстве. Кожны з нас павінен пачаць з таго, што задасць сабе пытанне: з'яўляюся я талерантным чалавекам? Ці асцерагаюся я тых, хто адрозніваецца ад мяне? Ці абвінавачваю я іх у сваіх праблемах?
шмат хто ведае, што заўтрашнія праблемы будуць пераважна глабальнага маштабу, але толькі некаторыя разумеюць, што вырашыць гэтыя глабальныя праблемы часцяком можна на мясцовым, а часам нават на асабістым узроўні. Сутыкнуўшыся з ростам нецярпімасці вакол нас, мы не павінны чакаць, пакуль урад і ўстановы прымуць меры. Рашэнне праблем залежыць ад усіх нас. Мы не павінны адчуваць сябе нямоглымі, бо на самай справе валодаем велізарным патэнцыялам для змены сітуацыі, якая склалася. Для тых, хто хоча скончыць з праявамі нецярпімасці, жорсткасці і нянавісці, маюцца такія сродкі, як арганізацыя групы для барацьбы з праблемай, стварэнне нізавой арганізацыі, праява салідарнасці з ахвярамі нецярпімасці і дыскрэдытацыя прапаганды, што сее ненавісць. |
Якая роля СМІ ў пытанні талерантнасці? |
Што такое талерантная журналістыка? Талерантная журналістыка – такая журналітыка, якая клапоціцца пра нашу агульную будучыню, г.зн. імкнецца не прыводзіць да эскалацыі канфліктаў, не правакаваць агрэсію, будаваць такую карціну свету, дзе існуюць не толькі гвалтоўныя сродкі вырашэння канфліктаў, але і мірныя. Талерантная журналістыка падтрымлівае каштоўнасць разнастайнасці, розніцы ў меркаваннях і пазіцыях. У 2013 годзе Усходне-Еўрапейская Сетка грамадскіх міратворчых арганізацый (East Europe Gppac Network) выдала брашуру «Талерантная журналістыка». |
Што такое стэрэатыпы? Стэрэатып – сукупнасць спрошчаных абагульненняў пра групу індывідаў, якая дазваляе размяркоўваць членаў групы па катэгорыях і ўспрымаць іх шаблонна, згодна з гэтымі чаканнямі. Такім чынам, стэрэатыпы расавых, сацыяльна-класавых і гендэрных груп вядуць да ўспрымання і стаўленню да індывіда ў адпаведнасці з неабгрунтаванымі прадузятымі меркаваннямі. |
Што такое мова варожасці? Мова варожасці – усе віды выказванняў, якія распаўсюджваюць, распальваюць, падтрымліваюць або апраўдваюць расавую ненавісць, ксенафобію, антысемітызм і іншыя формы ненавісці, выкліканыя нецярпімасцю, у тым ліку нецярпімасцю, што праяўляецца ў форме агрэсіўнага нацыяналізму і этнацэнтрызму, дыскрымінацыі меншасцяў і варожага стаўлення да іх, а таксама імігрантаў і асобаў, якія па сваім паходжанні адносяцца да імігрантаў. Мова варожасці накіравана супраць канкрэтных людзей проста таму, што яны ёсць тыя, хто яны ёсць. У 2018 годзе праваабрончай ініцыятывай "Журналісты за талерантнасць" была створаная і выдадзеная брашура “Мова варожасці на бегемотах”, у якой на яскравых прыкладах пазваецца, што такое мова варожасці і як можна ад яе пазбавіцца. |
Чаму трэба рэагаваць на мову варожасці? Таму што правы чалавека ўніверсальныя: мы ўсе розныя, але правы чалавека ёсць ў кожнага. Многія не рэагуюць на мову варожасці і дыскрымінацыю ў адносінах да іншых, бо мяркуюць, што гэта іх не датычыцца. Але абмежаванне правоў аднаго азначае, што бракуе ўвесь механізм абароны правоў чалавека. І калі гэты механізм не адрамантаваць, наступнай ахвярай можа стаць кожны. Дыскрымінацыя па аднай прыкмеце адкрывае шлях дыскрымінацыі па іншым прыкметам, менавіта пра гэта словы вязня нацысцкага канцлагера, пастара Марціна Німёлера:
Але ў нас яшчэ ёсць час на салідарнасць. |
Што можна зрабіць кожнаму і кожнай? Можна звяртаць увагу на мову варожасці ў СМІ або сацыяльных сетках, пачынаць абмеркаванні такіх кейсаў, кідаючы выклік хейтарам і выступаючы супраць дыскрымінацыі. Выкарыстоўвайце такія моўныя канструкцыі, якія не раздзяляюць, а аб’ядноўваюць, якія пакідаюць магчымасць для пошуку кампрамісаў, праяваў салідарнасці і спачування. Выказваайце падтрымку ахвярам мовы варожасці. Гэта вельмі важна – пакідаць каментары і пісаць ахвярам, што яны не адзінокія, што іх разумеюць і ім жадаюць дабра. Прымайце актыўны ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных гэтай тэме і якія праводзяцца ў вашым горадзе ў Міжнародны дзень талерантнасці, або стварайце такія мерапрыемствы самі. |
*У падрыхтоўцы матэрыялу таксама выкарыстана інфармацыя з сайта “Міжнародны дзень, прысвечаны талерантнасці” і брашуры “Мова варожасці на бегемотах”.
Чытайце таксама пра Паходжанне правоў чалавека, Чалавечую годнасць, Прынцыпы правоў чалавека, Салідарнасць, Недыскрымінацыю, Абмежаванні, Свабоду ад катаванняў, Права на жыццё, Смяротнае пакаранне ў Беларусі, Вяршэнства права, Прыватнасць, Свабоду сумлення і веравызнання, Свабоду выказвання меркавання, Свабоду і асабістую недатыкальнасць, Свабода мірных сходаў і асацыяцый, Правы чалавека і абавязкі.
Беларускі варыянт выставы “Кожны мае права ведаць свае правы” быў адаптаваны Праваабарончым цэнтрам “Вяснам” у межах сумеснай дзейнасці Міжнароднай сеткі Дамоў правоў чалавека праграмы “Дом Дому”.