viasna on patreon

“Вясноўцы” адзначылі Міжнародны дзень Мандэлы інфармацыйнай акцыяй Фота

2019 2019-07-18T16:49:34+0300 2019-07-18T18:22:26+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/nv_mandela3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння, 18 ліпеня, у свеце адзначаецца Міжнародны дзень Нельсана Мандэлы. Ён быў абвешчаны ў 2009 годзе Генеральнай Асамблеяй ААН у знак прызнання ўнёску выбітнага праваабаронцы ў справу міру і свабоды. Сёлета спаўняецца 101 год з дня нараджэння першага цёмнаскурага прэзідэнта Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, які атрымаў Нобелеўскую прэмію міра за барацьбу супраць расавай дыскрымінацыі — апартэіду.

nv_mandela3.jpg
Праваабаронца "Вясны" Алена Маслюкова раздае спецвыпуск газеты "Народная Воля"

Праваабаронцы “Вясны” падрыхтавалі да Міжнароднага дня Нельсана Мандэлы спецвыпуск газеты “Народная Воля”, з асобнікамі якога правялі інфармацыйную акцыю на вуліцах Мінску. Спецвыпуск прысвечаны беларускім палітвязням і крымінальнаму пераследу з палітычным падтэкстам ў Беларусі. У ім аўтары распавядаюць пра палітычна матываваныя крымінальныя справы лідараў прафсаюзу РЭП Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка, а таксама берасцейскага блогера Сяргея Пятрухіна. А юрыст ПЦ “Вясна” Павел Сапелка нагадвае гісторыю беларускага палітвязня Міхаіла Жамчужнага.

nv_mandela10.jpg
Праваабаронца "Вясны" Зміцер Салаўёў

Старшыня Праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі адзначае, што Нельсан Мандэла з’яўляецца выдатнейшым прыклад барацьбы за правы чалавека, за дэмакратычнае і справядлівае грамадства:

“Ён адсядзеў 27 гадоў у турме, але не зламіўся і не адмовіўся ад сваіх поглядаў. Ягонае няспыннае змаганне на працягу дзесяцігоддзяў, акрамя ўсяго іншага, прывяло да адмены апартэіду ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы”.

nv_mandela4.jpg
Старшыня Праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі

За гадзіну праваабаронцы раздалі каля дзвюх тысяч асобнікаў газеты. У акцыі прынялі ўдзел "вясноўцы" Зміцер Салаўёў, Алена Лапцёнак, Алесь Бяляцкі, Юрый Мяцельскі, Наталля Сацункевіч і Алена Маслюкова. Як адзначае Алесь Бяляцкі, сваёй акцыяй праваабаронцы “Вясны” нагадалі людям, што толькі грамадскай актыўнасцю можна змяніць сітуацыю ў краіне.

“У Беларусі за апошнія 25 гадоў у турме па палітычных матывах апынуліся сотні грамадскіх актывістаў, прайшлі сотні палітычных судовых працэсаў. Улады выкарыстоўваючы рэпрэсіі і гвалт, абяскровілі грамадзянскую супольнасць. Яны пастаянна парушаюць правы чалавека. Людзі пазбаўлены магчымасці ўплываць на грамадскія і палітычныя  працэсы ў краіне.

У грамадстве высокі ўзровень нявер’я ў свае сілы, страху і апатыі. Таму толькі барацьбой за свае правы людзі змогуць змяніць сітуацыю ў краіне. І жыццё Нельсана Мандэлы гэтаму яскравы прыклад”, — адзначыў Алесь Бяляцкі.

nv_mandela5.jpg
Сябра "Вясны" Алена Лапцёнак раздае спецвыпуск газеты "НВ"

“Мы заклікаем беларусаў расправіць плечы і ўзняць галаву! Мы заклікаем адстойваць сваё права на годнае жыцце, на змяняльнасць улады, на справядлівыя выбары, на мірныя сходы, на права свабодна выказваць сваю думку.

Рэпрэсіямі не спыніць прагу беларусаў да дэмакратычных зменаў. Мы заклікаем праяўляць салідарнасць з ахвярамі палітычных рэпрэсій!”, — пракаментаваў акцыю праваабаронцаў Алесь Бяляцкі.

Раздача спецвыпуску "Народнай Волі" сябрамі "Вясны" прайшла таксама ў іншых гарадах Беларусі: Гародні, Берасці, Гомелі, Бярозе.

“Вясноўцы” адзначылі Міжнародны дзень Мандэлы інфармацыйнай акцыяй
Раздача спецвыпуска да Міжнароднага дня Нэльсана Мандэлы

Партнёрства

Сяброўства