viasna on patreon

"Вясноўцы" сталі лаўрэатамі прэміі “Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці-2019”. Фотарэпартаж

2020 2020-01-10T00:58:16+0300 2020-01-10T00:59:54+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/viasna_kamanda.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дзевятага студзеня ў мінскім клубе "Бруге" Асамблея НДА абвесціла лаўрэатаў і лаўрэатак традыцыйнай прэміі “Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці-2019”. Ужо адзінаццаты раз Асамблея НДА адзначае тых, хто ўнёс уклад у развіццё грамадзянскай супольнасці Беларусі. Сярод іх — “вясноўцы” і ініцыятыва Праваабарончага цэнтра “Вясна”.

viasna_kamanda.jpg
"Вясноўцы" на ўручэнні прэміі "Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці"

“Чэмпіёнаў грамадзянскай супольнасці-2019” вызначылі ў 10 намінацыях: «Грамадскі лідар/лідэрка году», «Кампанія году», «Новая ініцыятыва», «Мэдыяактыўнасць 2019 году», «Талака году», «Рэгіянальная падзея», «Партнёрства году», «Крэатыў году», «„Гарбуз“ году», «Журналіст/журналістка году». 

56.jpg
Старшыня Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Сяргей Мацкевіч

Адной з грамадскіх лідарак 2019 году прызналі светлагорскую праваабаронцу "Вясны" Алену Маслюкову. Апошнім часам яна займаецца абаронай экалагічных правоў, якія парушаюцца светлагорскім заводам бялёнай цэлюлозы. Таксама лідаркай году стала актывістка, каардынатарка ініцыятывы "Маршыруй, дзетка!" Святлана Гатальская.

maslukova_67.jpg
Светлагорская праваабаронца"Вясны" Алена Маслюкова

Лаўрэатам “Новая ініцыятыва” стала адукацыйна-асветніцкая пляцоўка “Тэрыторыя правоў”. Гэта сумесная ініцыятыва Беларускага дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і Праваабарончага цэнтру «Вясна».

plyacouka_90.jpg
“Тэрыторыя правоў — Новая ініцыятыва-2019”

Прэмію атрымлівалі "вясноўцы" Юры Мяцельскі і Андрусь Крэчка.

plyacouka_67.jpg
"Вясноўцы" Юры Мяцельскі і Андрусь Крэчка атрымліваюць прэмію

Праект Сашы Аўдзевіча "Інклюзіўны барыста" перамог у намінацыі «Рэгіянальная падзея». Дзякуючы яму, інваліды-вазочнікі могуць навучыцца навыкам барысты. 

premiya_78.jpg
Актывіст Саша Аўдзевіч атрымлівае прэмію

У намінацыі «Талака году» перамагла краўдфандынгавая пляцоўка MolaMola, а «Крэатывам 2019 году» прызнана мабільная праграма ReBrest (гід па архітэктурнай спадчыне Брэста). 

premiya_nda_682.jpg
Ініцыятар стварэння мабільнай праграмы ReBrest Віктар Клімус

Вядомы блогер Андрэй Павук з ягоным youtube-канал «Рудобельская паказуха» перамог у намінацыі «Мэдыяактыўнасць году». 

2727.jpg
Блогер Андрэй Павук вёў трансляцыю наўпрост са сцэны

Журналісткай 2019 году стала Дзіяна Серадзюк, якая вядзе рубрыку «Грамадства» ў газеце «Новы Час». 

diana_seradzuk.jpg
Журналістка 2019 году — Дзіяна Серадзюк, журналістка "Новага Часу"

У намінацыі «Партнёрства году» стала ўсталяванню помніка Алесю Адамовічу ў Глушы, сродкі на які сабрала грамадзянская супольнасць. Прэмію атрымліваў лідар ініцыятыўнай групы па ўвекавечванні памяці Алеся Адамовіча Андрусь Архіпенка, а таксама дачка пісьменніка Наталля Адамовіч.

23.jpg
Андрусь Архіпенка і Наталля Адамовіч
premija_798.jpg
Прэмія “Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці-2019"

«Кампаніяй году» названая Кампанія ўшанавання паўстанцаў 1863 1864 гадоў у Вільні. 

misha_mackevich.jpg
Прадстаўнік кампаніі "Свежы вецер" Міхаіл Мацкевіч дарыць альбомы Міхаіла Анемпадыстава пераможцам намінацыі "Кампаніі году"

Грамадскі сектар «Гарбузом 2019 году» прызнаў дэпутата Палаты прадстаўнікоў Ігара Марзалюка за апраўданне зносу памятных крыжоў у Курапатах і пераследу абаронцаў мэмарыялу.

Сярод намінацый і намінантаў былі адзначаныя і іншыя праекты і кампаніі "Вясны". Сярод іх — кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары", сайт “Магілёўскай Вясны” mspring.online, "Казка пра Дэкларацыю правоў чалавека", першая беларуская “манстрацыя”, якую ладзіла Валанцёрская служба "Вясны".

premiya_nda_67.jpg
Прэмія “Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці-2019"
nda_dolushka.jpg
Прадстаўніца Асамблеі НДА Настасся Долюшка
viasna_hoi.jpg
"Вясноўцы" на прэміі "Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці-2019"

Прэмія “Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці” была заснаваная Асамблеяй НДА ў 2009 годзе, каб адзначаць найбольш паспяховыя ды крэатыўныя ідэі ў грамадскім сектары, а таксама лідэраў ды актывістаў і прыцягваць да іх увагу беларусаў.

Лаўрэатаў вызначалі шляхам галасавання 149 сябраў журы: сябры рабочай групы Асамблеі НДА, лідары грамадскіх арганізацыяў, журналісты і ранейшыя пераможцы прэміі.

Партнёрства

Сяброўства