Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусіў 2014 годзе. Агляд-хроніка
Сітуацыя з выкананнем правоў чалавека на працягу 2014 года заставалася стабільна цяжкай з тэндэнцыямі да пагаршэння. Парушэнні правоў насілі сістэмны і сістэматычны характар: асноўныя грамадзянскія і палітычныя правы насілі скрайне абмежаваны характар, ніякіх сістэмных зменаў у галіне выканання правоў чалавека ў краіне не адбылося. Гэтыя высновы змяшчаюцца ў чарговай Агляд-хроніцы “Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2014 годзе”, якую штогод рыхтуе і выдае Праваабарончы цэнтр “Вясна”. Аўтарам і ўкладальнікам агляду з’яўляецца праваабаронца Таццяна Рэвяка.