viasna on patreon

Блог Валянціна Стэфановіча: Схаванае сэрца

2018 2018-01-25T10:18:47+0300 2018-01-25T10:21:59+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/aniempadystau-rr.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Міхал Анемпадыстаў

Міхал Анемпадыстаў

У першыню я сутыкнуўся з творчасцю Міхала Анемпадыстава ў 1998 годзе.

Разам з сябрам Іллём Глыбоўскім мы прыйшлі на прэзентацыю зборніка паэзіі  Міхала пад назвай “Атэкстацыі” (альбо тэкстаў, як ён сам іх называў)  у Музэй Максіма Багдановіча ў Траецкім. Шмат якія песні на вершы з гэтага зборніка, што прагучалі ў той вечар у акустычным выканні Лявона Волськага, Касі Камоцкай, Вячаслава Кораня і іншых музыкаў, годам раней увайшлі ў выдадзеную на магнітафонных касэтах першую ў гісторыі Беларусі культавую рок-оперу “Народны альбом”.

Так, менавіта культавы. Тады, у сярэдзіне 90-х, у час вострага супрацьстаяння (як палітычнага, так і культурніцка-ідэалагічнага) гэты твор быў сапраўднай контр-культурнай з’явай. Любімае радыё 101.2, першыя альбомы NRM, Крамы, Новага неба і вядома “Народны альбом”. Песні з яго мы распявалі ў кампаніях і нашых п’яных студэнцкіх вылазках (о, бласлаўлёны ЗБС!). 

Шмат што знікла за гэты час. Любімае радыё зачынілі,  музыкаў то забаранялі, то дазвалялі і зноўку забаранялі, а мой сябра Глыбоўскі ўжо 17 гадоў як жыве ў Чэхіі.  

Апошнія песні на вершы Міхала я слухаў у выканнні вясёлага гурта IQ48. Песня “Схаванае сэрца” асабліва хапала за жывое. Мне падаецца, што так пра родны Менск ніхто больш не пісаў і не спяваў. Прычым цікава, што пры ўсім сваім велізарным укладзе ў сучасную беларускую культуру сам Міхал заставаўся асобай непублічнай і вельмі сціплай. Гэтым ён мне чымсьці нагадваў Іллю Кармільцава, таксама культавага і сціплага аўтара тэкстаў са Свярдлоўска-Екацерынбурга.

Цяпер Міхал сыйшоў… назаўжды.  Светлая памяць і словы ўдзячнасці… за ўсё.

Валянцін Стэфановіч

Нарадзіўся ў 1972 годзе ў Менску. У дзяцінстве марыў стаць лесніком, мараком і машыністам дызэль-электра-цягніка. У жыцці паспрабаваў розныя заняткі: быў маляром, салдатам, студэнтам і юрыстам МПЗ. Цяпер актыўна назіраю за жыццём.

* Адказнасць за змест тэкстаў, як і за правапіс і пунктуацыю, нясуць выключна аўтары блогаў

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства