viasna on patreon

Абнаўленне спісу "экстрэмісцкіх матэрыялаў" і ціск на экс-палітвязняў: хроніка пераследу 5-8 студзеня

2025 2025-01-08T16:59:43+0300 2025-01-08T17:09:16+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/trukha.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" з 5 па 8 студзеня 2025 году сабраў факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак. 

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

"Вы сваё ўжо адгаласавалі ў 2020 годзе". На Гомельшчыне былых палітвязняў у дзень выбараў* запрашаюць у міліцыю

Пра гэта восьмага студзеня паведаміла "Гомельская Вясна".

Супрацоўнікі крымінальна-выканаўчай інспекцыі аднаго з РАУС Гомеля шостага студзеня правялі "прафілактычную гутарку" з асобамі, якія знаходзяцца на прафілактычным уліку. Былі сярод іх і асуджаныя па палітычных матывах.

Пасля расповядаў пра тое, як цудоўна жывецца ў Беларусі і перасцярогаў ад "непажаданых" учынкаў, супрацоўнік крымінальна-выканаўчай інспекцыі загадаў усім зноў з’явіцца на такую самую гутарку 26 студзеня — у дзень выбраў*

На заўвагі людзей міліцыянт адказаў: "Ну паспрабуйце схадзіць прагаласаваць, паглядзім, чым гэта скончыцца для вас. Вы сваё ўжо адгаласавалі ў 20-м годзе!".


Украінская сетка Telegram-каналаў "Труха" прызнаная "экстрэмісцкімі матэрыяламі"

Пра гэта восьмага студзеня паведамілі праўладныя тэлеграм-каналы. Паводле іх, адпаведнае рашэнне было прынятае судом Чыгуначнага раёну Гомеля 3 студзеня. Агулам у спісе 50 пазіцый.

Сцвярджаецца, што нагодай для гэтага рашэння стала "публікацыя загадзя ілжывых звестак пра Беларусь, удзел у дэструктыўнай прапагандзе і інфармацыйных укідах".

Telegram-каналы сеткі "Труха" маюць вялікую колькасць падпісантаў — адзін толькі канал "Труха Україна" мае больш за 2 мільёны 680 тысяч чытачоў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства