viasna on patreon

Жаночы марш у Мінску і затрыманні студэнтаў Дапоўнена

2020 2020-10-17T13:19:54+0300 2020-10-17T16:03:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/girl_marsh_20201017_o_003_img_1920.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Жаночы марш у Мінску 17 кастрычніка. Фота: TUT.by

Жаночы марш у Мінску 17 кастрычніка. Фота: TUT.by

Сёння, 17 кастрычніка, у Беларусі анансаваныя Маршы маладосці і Жаночы марш.

Удзельнікі жаночага маршу ў Мінску пачалі збірацца каля цэнтра «Дана Молл». Затым жанчыны пачалі рухацца з Усходу ў бок цэнтру. У цэнтры горада – шмат сілавікоў, некаторыя плошчы агароджаныя.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае інфармацыю пра затрыманых удзельнікаў і ўдзельніц мірных акцый пратэсту.

Паведамляецца пра затрыманне фотажурналіста БелаПАН Вадзіма Заміроўскага.

На скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Казлова адбыліся затрыманні студэнтаў. Паблізу Палаца мастацтваў натоўп студэнтаў перастрэлі сілавікі ў мікрааўтобусах. Паведамляецца, што затрымана каля 10 чалавек.

Затрыманні ў Мінску 17 кастрычніка. Скрыншот з відэа.
Затрыманні ў Мінску 17 кастрычніка. Скрыншот з відэа.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

+375 44 734 45 51

+375 29 8413981

+375 17 377 55 40.

Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Жаночы марш у Мінску і затрыманні студэнтаў

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства