Вызваленыя палітвязні Віталь Шкляраў і Лілія Уласава
19 кастрычніка стала вядома, што змененая мера стрымання паліттэхнолагу Віталю Шкляраву і медыятарцы Ліліі Уласавай: цяпер яны знаходзяцца пад хатнім арыштам.
Пра вызваленне Шклярава TUT.BY паведаміў яго адвакат Антон Гашынскі, пра вызваленне Уласавай — вызвалены раней Юры Васкрасенскі.
Нагадаем, Віталь Шкляраў быў затрыманы ў ліпені 2020 года. Яму прад’явілі абвінавачанне па ч.1 арт. 342 КК. Ён быў абвінавачаны ў арганізацыі і падрыхтоўцы групавых дзеянняў, якія груба парушалі грамадскі парадак пры правядзенні пікету па зборы подпісаў ініцыятыўнай групай па вылучэнні ў якасці кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай 29 мая 2020 г. у г. Гродна. Праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала яго палітзняволеным.
Лілія Уласава была затрыманая ў жніўні 2020 года ў межах крымінальнай справы па частцы 2 артыкула 243 Крымінальнага кодэкса (Ухіленне ад выплаты сумаў падаткаў і збораў у асабліва буйным памеры). Лілію Уласаву праваабаронцы прызналі палітзняволенай 7 верасня.