viasna on patreon

Штраф Яна Грыба аплочаны за два дні Фота Дапоўнена

2020 2020-10-22T10:51:00+0300 2021-10-01T15:41:15+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/gryb_01.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ян Грыб разбірае стосы дасланых дакументаў

Ян Грыб разбірае стосы дасланых дакументаў

83-гадовы актывіст Ян Грыб не сплаціў штраф у вызначаны тэрмін і праз дзень у дачыненні да яго былі прызначаныя неабгрунтавана жорсткія меры. Праз два дні пасля публікацыі "Вясны" штраф пенсіянера быў поўнасцю аплочаны нераўнадушнымі беларусамі.    

Ян Грыб – 83-гадовы паэт, які актыўна ўдзельнічае ў пратэсным руху Беларусі. 19 чэрвеня яго аштрафавалі на 40 базавых велічынь (1080 рублёў) па ч.1 артыкула 23.34 КаАП за ўдзел у пікеце каля Камароўскага рынку 7 чэрвеня. Ён падаў адпаведную скаргу на рашэнне суда, якая была разгледжана 11 верасня. Праз 30 дзён, 12 кастрычніка, скончыўся тэрмін на добраахвотную выплату штрафу. А яшчэ праз дзень – 13 кастрычніка – аддзел прымусовага выканання Кастрычніцкага раёна Мінска хоць і запрасіў пенсіянера прыйсці на размову 19 кастрычніка, адразу ж прыняў досыць жорсткія меры для выпатрабавання штрафу: забараніў ажыццяўляць рэгістрацыйныя дзеянні ў дачыненні да аўтамабіля, зямлі і дома, а таксама спагнаў 108 рублёў з рахунка на картцы.

gryb_02.jpg
Два дакументы дасланыя ў адзін дзень

“Сапраўды, выканаўцы мелі законныя падставы гэта рабіць, – кажа юрыст “Вясны” Алег Пашкевіч. – Але аб’ектыўна з моманту, калі чалавеку паведамілі пра пачатак выканаўчай вытворчасці, да моманту прымянення мер, прайшло недастаткова часу, каб спадар Ян паспеў хаця б нешта патлумачыць. Чалавек, атрымаўшы такую інфармацыю, мусіць быць здольным пакінуць свой каментар: магчыма, з ім нешта здарылася, і ён не можа выплаціць штраф, магчыма, ён хоча запрасіць растэрміноўку. Ці наогул – ён ужо даслаў скаргу поштай, і ў такім выпадку судовы выканавец абавязаны прыпыніць усе дзеянні па спагнанні штрафу пасля паступлення хадайніцтва з дадаткам дакументаў, якія пацвярджаюць падачу скаргі (норма закона “Аб выканаўчай вытворчасці, абзац 6 артыкула 49).

Таму цалкам незразумелая матывацыя сілавых выканаўцаў: гэта адзіны штраф, які Ян Грыб мусіць заплаціць на гэтым этапе, таму такі ўчынак выглядае паказальнай каральнай мерай. Дзяржава мусіць выкарыстоўваць свае паўнамоцтвы, кіруючыся прынцыпамі справядлівасці, і разумець, што сталаму чалавеку не так проста выплаціць штраф, які складае амаль дзве яго пенсіі”.

Зараз Ян Грыб будзе абскарджаваць абмежаванне сваіх правоў на мірныя сходы і выказванне меркавання, таму што лічыць яго незаконным.

“Пакуль што яны зрабілі “гуманны” жэст і сказалі, што не будуць апісваць машыну і лецішча, – кажа ён. – Але мяркую, яны ўжо будуць рабіць і гэта, бо я не прапускаю ніводнай акцыі: зараз іду на Марш сіньёраў, як у Гішпаніі называюць пенсіянераў, – дык невядома, чым ён скончыцца”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства