viasna on patreon

Міліцыя шукае адміністратараў "Пінск для жыцця чат". У чацвярых - канфіскавалі тэхніку

2020 2020-10-20T11:33:41+0300 2020-10-20T11:50:05+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/pinsk_strana_chat_2020_1.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Міліцыя правяла агляды з вопісам маёмасці ў чацвярых жыхароў Пінска. Усе яны раней былі адміністратарамі телеграм-канала "Пінск для жыцця чат", а таксама мелі дачыненне да ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай. Падчас агляду ў пінчукоў канфіскавалі ўсю тэхніку, а таксама запатрабавалі паролі ад тэлефонаў і ноўтбукаў, паведамляе «Белсат».

pinsk_strana_chat_2020_1.png
Вячаслаў Перац і Юлія Трусіла. Фота: Белсат.

16 кастрычніка міліцыя правяла агляд з адабраннем тэхнікі па месцы рэгістрацыі Вячаслава Перца, у даверанай асобы Святланы Ціханоўскай Валерыя Рамановіча, у сябра ініцыятыўнай групы Алега Дзядзеркі. Таксама прыходзілі і да валанцёра Анатоля Чэшуіна, але ў кватэру патрапіць не змаглі. На агляд памяшканняў у міліцыі мелася санкцыя пракурора Пінска Руслана Краўчука.

"Міліцыянты прыйшлі да маёй маці ў 7 раніцы 16 кастрычніка і пачалі пераглядаць усе шафы. У выніку забралі сістэмны блок, якім ніхто не карыстаўся гадоў 10, і ноўтбук сястры. Маці 66 гадоў, вядома, ёй было цяжка разабрацца, што яны ад яе хочуць. Ніякіх правоў яна не ведае і дакументаў у іх не спытала", - апісвае сітуацыю Вячаслаў Перац.

На думку Вячаслава, цяперашнія агляды з адабраннем тэхнікі наўпрост звязаныя з тэлеграм-каналам "Пінск для жыцця чат". Яшчэ 17 ліпеня Вячаслава і яго жонку Юлію выклікалі ў пракуратуру. Іх папярэдзілі, што яны, як адміністратары канала, будуць несці персанальную адказнасць. Пасля размовы Вячаслаў і Юлія адмовіліся ад статусу адміністратараў і сталі звычайнымі падпісантамі. Перад 9 жніўня ў "Пінск для жыцця чат" было каля 3 тыс.падпісчыкаў, пасля выбараў іх колькасць узрасла ўтрая.

"Як мы зразумелі, міліцыя адбірае тэхніку, каб знайсці цяперашніх адміністратараў тэлеграм-канала "Пінск для жыцця чат". Цяпер функцыі адміністратараў выконваюць шмат людзей, але, наколькі мне вядома, усе яны знаходзяцца за мяжой. Хто гэта, мы не ведаем", - кажа Юлія Трусіла.

Паводле news.tut.by

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства