viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2020 2020-10-20T13:50:52+0300 2020-10-27T15:17:58+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць на сайце Беларускага Радыё Рацыя па любых са спасылак тут, альбо тут.

Анонс праграмы на 20 кастрычніка:

Каментар эксперта: У рубрыцы пачуем каментары прадстаўнікоў розных рэгіянальных філій ПЦ “Вясна”. Пра тое, як у поствыбарчы перыяд змянялася сітуацыя з правамі чалавека на прыкладзе Бярозы, распавядзе Сяржук Русецкі. Пра павялічэнне вайскова-міліцэйскай прысутнасці ў Гродне – у заўвагах Віктара Сазонава. Затрыманні і суды на берасцейшчыне прааналізуе Уладзімір Вялічкін. А валанцёрка “Вясны” Ганна дасць парады, што рабіць, калі затрымалі блізкага ці знаёмага чалавека.

Каментар:  Сярод затрыманых падчас акцый ды маршаў ёсць і непаўнагадовыя. Ці існуе розніца ў стаўленні сілавікоў у дачыненні да іх? Што кажуць бацькі затрыманых дзяцей?

Асоба: Працягнем тэму непаўнагадовых затрыманых і іх сем’яў. 15-гадовага Ягора пры затрыманні збілі. Калі яго маці Наталля Аскерка справабавла падаць скаргу у Следчы камітэт, то сутыкнулася з пэўнымі перашкодамі ў гэтым.  Ну а потым сям’ёй зацікавілася Інспекцыя па справах непаўнагадовых.

У музычных паўзах – кампазіцыі ў выкананні гурта Zui.

https://spring96.org./wp-content/uploads/2020/01/2020-10-20_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства