viasna on patreon

Алесь Бяляцкі: “Гэта жэст падтрымкі грамадзянскай супольнасці, беларускіх праваабаронцаў”

2020 2020-10-22T14:03:29+0300 2020-10-22T14:04:16+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/bialiacki_tutby.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Бяляцкі. Фота: Tut.by

Алесь Бяляцкі. Фота: Tut.by

Старшыня Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі вітае выбар Еўрапейскага парламента пры вызначэнні лаўрэатаў штогадовай прэміі “За свабоду думкі” імя Андрэя Сахарава за 2020 год.

"Уручэнне прэміі Еўрапарламента шырокай беларускай дэмакратычнай апазіцыі з'яўляецца прызнаннем заслуг усяго беларускага народу, які сёння адчайна змагаецца за дэмакратычныя змены ў Беларусі.

Тое, што у спісе лаурэатаў ёсць і мае імя я расцэньваю жэстам падтрымкі нашай грамадзянскай супольнасці, беларускіх праваабаронцаў, маіх сяброў з Праваабарончага цэнтру "Вясна".

Асабліва тых, хто прайшоў праз затрыманні, арышты ў апошнія месяцы. Гэта вельмі важная маральная падтрымка маёй каляжанкі Марфы Рабковай, якая за праваабарончую дзейнасьць была кінута ў турму, а таксама несправядліва зняволенага валанцёра "Вясны" Андрэя Чапюка," - каментуе праваабаронца рашэнне Еўрапарламенту.

Лаўрэатам прэміі “За свабоду думкі” імя Сахарава названая дэмакратычная апазіцыя Беларусі

Прэмію сёлета атрымала дэмакратычная апазіцыя Беларусі, прадстаўленая Каардынацыйнай радай, ініцыятывай адважных жанчын, а таксама палітыкамі і дзеячамі грамадзянскай супольнасці.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства