viasna on patreon

У Навабеліцкім раёне Гомеля ўчора затрымалі і даставілі ў ІЧУ не менш за восем чалавек

2020 2020-10-23T08:56:43+0300 2020-10-23T08:56:44+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/gomel-piket-2020-10-22.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пікет каля адміністрацыі Савецкага раёна Гомеля.

Пікет каля адміністрацыі Савецкага раёна Гомеля.

На працягу 22 кастрычніка ў Навабеліцкім раёне Гомеля затрымалі і даставілі ў ізалятар часовага ўтрымання не менш за восем чалавек.

Раніцай у мясцовых тэлеграм-чатах з'явілася фатаграфія, на якой невядомыя стаялі з бел-чырвона-белымі сцягамі на фоне адміністрацыі Навабеліцкага раёна.

"Пасля гэтага па раёне пачалася аблава. Міліцыя забірала, можа, і не тых, хто фатаграфаваўся са сцягам, а тых, хто ўжо трапляў у поле зроку органаў", - паведаміла БелаПАН сваячка адной з затрыманых.

Вядома, што ў ІЧУ трапіла Таццяна Бачурная - яна адна выхоўвае малалетняе дзіця, і ў верасні яе затрымлівалі і судзілі за збор подпісаў у падтрымку адклікання дэпутата Палаты прадстаўнікоў Вольгі Крэч. Тады пасля праведзеных у ізалятары выходных яна атрымала штраф.

Сярод затрыманых яшчэ дзве жанчыны і пяць мужчын. Усе яны жывуць у Навабеліцкім раёне.

Таксама 22 кастрычніка ў гомельскіх тэлеграм-чатах з'явіўся здымак, на якім невядомыя стаяць з бел-чырвона-белымі сцягамі на фоне адміністрацыі Савецкага раёна. У ноч на 22 кастрычніка ў раёне было затрымана некалькі чалавек, у тым ліку Станіслаў Мачалаў. Суд арыштаваў яго на 15 сутак, прызнаўшы вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мітынгу (фатаграфаванне з бел-чырвона-белым сцягам ля будынка адміністрацыі) і непадпарадкаванні міліцыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства