viasna on patreon

NEXTA не сыйдзе адсюль жывым

2020 2020-10-23T11:13:08+0300 2020-10-23T11:32:22+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/pavel_sapelko_z.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Павел Сапелка. Фота: ПЦ "Вясна"

Павел Сапелка. Фота: ПЦ "Вясна"

20 кастрычніка Цэнтральны раённы суд Мінска прызнаў экстрэмісцкімі тэлеграм-канал NEXTA Live і яго лагатып. Канал, на думку ўладаў, публічна заклікаў да масавых беспарадкаў. У Беларусі зараз абмяжуюць доступ не толькі да самага каналу NEXTA Live, але і да рэсурсаў з аналагічнымі назвамі. Што азначае рашэнне суда па справе NEXTA, ці дапамагла адміністратарам змена назвы на "НЕХТА" і што цяпер пагражае беларусам за рэпосты з канала — тлумачыць "Новай газеце" юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка.

За што менавіта і як будуць караць чытачоў NEXTA?

Увечары 20 кастрычніка канал і лагатып ужо былі ў Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў, таму з 21 кастрычніка распаўсюд інфармацыі з NEXTA Live або лагатыпа (напрыклад, улёткі з лагатыпам або з тэкстам з матэрыялу рэсурсу, хоць у дадзеным выпадку гэта спрэчна — зыходзім з літаральнага тлумачэння тэксту рашэння) пагражае штрафам у 10-50 базавых велічынь (1 базавая велічыня — 27 беларускіх рублёў — гэта прыкладна 800 расійскіх — Рэд.) з канфіскацыяй.

Іншае магчымае пакаранне — адміністрацыйны арышт (да 15 сутак) таксама з канфіскацыяй або без яе.

Для індывідуальнага прадпрымальніка штраф складзе 50-100 базавых велічынь з канфіскацыяй прадмета правапарушэння, а для юрыдычныя асобы — 100-500 базавых велічынь. Пры гэтым могуць канфіскаваць і ноўтбук, і тэлефон, з якога рэпостнулі матэрыял або фота з лагатыпам.

Па практыцы судоў — былі і максімальныя памеры штрафаў, і арышт за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў па арт. 17.11 КаАП.

Арыгінальна, але карацца будзе рэпост абсалютна за ўсё з NEXTA, незалежна ад зместу: калі там апублікуюць гараскоп — пакаранне за рэпост гараскопа, калі будзе артыкул пра дасягненні хлебаробаў і бульбаводаў — за рэпост гэтага артыкула.

NEXTA змянілі назву. Гэта неяк мяняе сітуацыю?

Змена назвы на "НЕХТА " дапаможа абыйсці забарону да вынясення новага рашэння суда. Такое ўжо было ў Беларусі: [сайты анархічнага "Рэвалюцыйнага дзеяння"] revbel.org, revbel.info, revbel.ga — усе гэтыя рэсурсы ўжо заблакаваныя ў краіне.

(Прэс-сакратар МУС Беларусі Вольга Чамаданава учора адзначыла, што «рэбрэндынг телеграм-канала і змена лагатыпа не стане падставай для яго выключэння з спісу экстрэмісцкіх матэрыялаў».Рэд.)

Расейцам, якія жывуць у Беларусі, таксама прыйдзецца сачыць за гісторыяй рэпостаў?

Па агульнаму правілу, замежныя грамадзяне, якія знаходзяцца ў Беларусі, і асобы без грамадзянства, а таксама замежныя юрыдычныя асобы падлягаюць адміністрацыйнай адказнасці на агульных падставах. Адказнасць за сам факт распаўсюду — адміністрацыйная, але калі інфармацыя, якая распаўсюджваецца, будзе адказваць прыкметам арт. 130 КК РБ (распальванне варожасці, рэабілітацыя нацызму) — то, магчыма, і крымінальны пераслед незалежна ад грамадзянства.

Па якой прыкмеце могуць ўзбуджаць крымінальныя справы за рэпост з NEXTA?

Я далёка не самы адданы чытач гэтага рэсурса, але, па маіх уражаннях, ні нацыянальнай, ні рэлігійнай, ні сацыяльнай — у правільным разуменні тэрміна — варожасці матэрыялы гэтага канала не распальваюць. Яшчэ ў часы, калі закон у Беларусі неяк працаваў, былі спробы крымінальнага пераследу за распальванне "іншай сацыяльнай варожасці або варожасці па прыкмеце сацыяльнай прыналежнасці", у дачыненні да сацыяльных груп "супрацоўнікі праваахоўных органаў", "супрацоўнікі МУС" ці нават "мянты".

Тады гэтую атаку на свабоду слова ўдалося адбіць, але ці зможам мы паўтарыць поспех ва ўмовах татальнага перараджэння сістэмы пракуратуры і правасуддзя ў жаласны (і ініцыятыўны) прыдатак карных органаў — пытанне.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства