viasna on patreon

Народныя хваляванні, ланцугі салідарнасці і спісы затрыманых за 27 кастрычніка Дапоўнена

2020 2020-10-27T09:31:56+0300 2020-11-01T16:34:39+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/medyki-zatrymanni-2020.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ланцуг салідарнасці медыкаў РНПЦ «Кардыялогія» 27 кастрычніка.

Ланцуг салідарнасці медыкаў РНПЦ «Кардыялогія» 27 кастрычніка.

У аўторак у многіх гарадах Беларусі працягваюцца пікеты, ланцугі салідарнасці і спробы заблакаваць рух аўтамабільнага транспарту. Сілавікі жорстка спыняюць пратэсты, а іх удзельнікаў затрымліваюць.

Сёння раніцай у ланцугу салідарнасці на праспекце Дзяржынскага ў Мінску затрымалі сем медыкаў РНПЦ «Кардыялогія".

Праваабарончы цэнтр "Вясна" і валанцёры збіраюць інфармацыю пра затрыманых у гэты дзень па ўсёй Беларусі.

Спісы будуць абнаўляцца і дапаўняцца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49

  • +375 17 377 55 40

  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Дзе і як шукаць затрыманых у Мінску?

Сабралі інфармацыю аб тым, куды можна звяртацца, каб даведацца, дзе знаходзіцца затрыманы.

Народныя хваляванні, ланцугі салідарнасці і спісы затрыманых за 27 кастрычніка

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства