viasna on patreon

Пераслед 28 кастрычніка: затрыманні, вобшукі, звальненні Дапоўнена

2020 2020-10-28T12:27:58+0300 2020-11-01T14:43:03+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/cisk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

28 кастрычніка пераслед людзей па палітычных прычынах у Беларусі працягваецца. Праваабаронцы "Вясны" збіраюць новыя факты пераследу па ўсёй краіне: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • +375 17 377 55 40.
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Сёння ў Мінску з працы звольнілі старшыню пярвічнай арганізацыі РЭП на Мінскім маторным заводзе Андрэя Комліка-Ямаціна. Пакуль ён збіраў рэчы на сваім працоўным месцы, яго затрымалі і адвезлі Партызанскі РУУС.

Магчыма, пакуль справа тычыцца артыкула 23.34 КаАП, а там будзе бачна”, — мяркуе ягоны бацька Ігар Комлік.

Галоўны лекар Мінскай абласной клінічнай бальніцы А. А. Лінкевіч паставіў ультыматум двум анестэзіёлагам, якіх учора затрымалі, даставілі ў Бараўлянскі РАУС, а потым адпусцілі, паведамляе телеграм-канал "Белыя халаты". Сушчынскай Ганне Аляксандраўне і Карась Ганне Алегаўне было сказана, што альбо яны пішуць заяву на звальненне па ўласным жаданні, альбо знойдуцца прычыны, каб іх звольніць. Пасля таго, як супрацоўнікі МАКБ адмянілі планавыя аперацыі і пагутарылі з галоўным урачом, Лінкевіч сказаў, што не прымушаў нікога звальняцца.

У Жодзіне раніцай прайшоў ператрус у кватэры Івана Балаша, якога ўчора затрымалі і даставілі ў жодзінскае ГУУС. Ператрус нібыта звязаны з тым, што ён распаўсюджваў нейкія звесткі аб міліцыі, паведамляе ягоная маці.

У Мінску праходзіць ператрус у доме Юрыя Данскога, лідэра групы Shaman Jungle, паведамляе тэлеграм-канал Антона Матолькі. У яго чацвёра дзяцей, малодшы нарадзіўся некалькі дзён таму. 

Тэлеграм-канал "Салідарны БДТУ" паведамляе, што ў Мінску на акцыі пратэсту ў БДТУ затрыманы студэнт 4 курса Юрый Карлянок.

Працоўнага мінскага завода "Атлант" Віктара Манкевіча, які 28 кастрычніка забраўся на трубу прадпрыемства з бел-чырвона-белым сцягам і запісаў відэазварот, у якім патрабаваў адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі, спуцілі ўніз і перадалі міліцыі.

Тэлеграм-канал "Радыё Свабода" паведамляе, што ў Мінску АМАП затрымаў чатырох супрацоўнікаў МТС, якія стаялі ў ланцугу салідарнасці на праспекце Незалежнасці: Галіну Харэвіч, Аліну Клакоцкую, Віталя Данілюка, Зміцера Цвірко. Аднаго супрацоўніка МТС збілі на вачах калегаў. Затрыманых даставілі ў Першамайскі РУУС. 

Момант затрымання супрацоўнікаў МТС трапіў на камеры відэаназірання
Момант затрымання супрацоўнікаў МТС трапіў на камеры відэаназірання

Таксама ў Мінску былі затрыманыя Юрый Сяргей (знаходзіцца ў Заводскім РУУС), Раман Шарай, Кірыл Казей, Леанід Худалей, Уладзімір Смірноў, Аляксей Аляксееў, Настасся Пятровіч (знікла па дарозе на вучобу), Яўген Ярмалінскі (затрыманы каля дома), Віктар Манкевіч, Максім Бялоў, Юлія і Вольга Ягоравы (знаходзяцца ў Фрунзенскім РУУС). У аграгарадку Вишнёўка Мінскай вобласці затрыманы Віктар Манкевіч. У Брэсце затрыманы Аляксандр Пучык. У Віцебску затрыманыя Андрэй Кулакоў і Караліна Цярэнцьева (арт. 21.14 КаАП).

Таксама пачаліся масавыя адлічэнні ў беларускіх ВНУ: стала вядома пра такія выпадкі ў БДМУ, БДАМ, БДУКМ, БрДТУ, БДУІР.

Каля 21: 30 у Магілёве затрыманая маці траіх непаўналетніх дзяцей Святлана Кутковіч. Была выпушчаная пазней у той жа вечар.

Дзе і як шукаць затрыманых у Мінску?

У сувязі з маштабнымі затрыманнямі ў Мінску ў Праваабарончы цэнтр "Вясна" звяртаецца шмат людзей, каб даведацца пра лёс родных і блізкіх.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства