Вынікі судовых працэсаў над удзельнікамі акцый пратэсту за другога лістапада
https://spring96.org./be/news/100203
2020
2020-11-02T11:06:56+0300
2020-11-02T11:06:56+0300
2020-11-02T11:38:49+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/dom-pravasuddzia-1.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суды Мінска і іншых гарадоў працягваюць разгляд адміністрацыйных спраў удзельнікаў мірных акцый пратэста і тых, каго затрымлівалі кропкава.
Па звестках праваабаронцаў, адміністрацыйнаму пераследу ў кастрычніку падвергнутыя больш за 1 450 чалавек, 475 з іх атрымалі адміністрацыйныя арышты.
Першага лістапада адбыўся разгон нядзельнага маршу ў Курапаты, пад час якога супрацоўнікі амапу і іншых сілавых структур затрымалі ў Мінску больш за 310 чалавек.
ПЦ "Вясна" з дапамогай валанцёраў працягвае збіраць інфармацыю пра вынікі судовых пасяджэнняў.
*Карыстайцеся пошукам і сарціроўкай, каб хутка знайсці інфармацыю.