viasna on patreon

Трое журналістаў стаді падазраванымі па крымінальнай справе

2020 2020-11-02T14:43:04+0300 2020-11-02T14:43:05+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/photo_2020-08-09-14.18.02.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Затрыманне журналістаў "Дождь"

Затрыманне журналістаў "Дождь"

У Беларусі трое журналістаў сталі падазраванымі па крымінальнай справе, паведамляе Еўрарадыё.

Гэта — Зміцер Солтан (Буянаў), Зміцер Краўчук і Арцём Багаслаўскі, якія супрацоўнічаюць з тэлеканалам "Белсат". Іх затрымалі 1 лістапада ў Мінску на Маршы супраць тэрору. 2 лістапада нечакана стала вядома, што яны прызнаныя падазраванымі ў межах крымінальнай справы пра масавыя беспарадкі (арт. 342 КК). Іншыя падрабязнасці пакуль невядомыя.

Вядома, што Солтана прывезлі ў Кастрычніцкі РУУС збітым. Школьнік, якога выпусцілі адтуль, расказаў наступнае: журналіста "білі пры затрыманні, білі ў аўтазаку, потым білі камерай па галаве, камеру разбілі".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства