Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць на сайце Беларускага Радыё Рацыя па любых са спасылак тут, альбо тут.
Анонс праграмы на 3 лістапада:
Каментар: Студэнты – у цэнтры рэпрэсій. 15 сутак – гэта не паважлівая прычына пропуску заняткаў, адлічэнне “не зразумела, за што”, альбо – зразумела, по “дэкан даўно хадзіла і папярэджвала не займацца такой дзейнасцю”. У рубрыцы некалькі студэнтаў з Мінска, Брэста і Гродна распавядуць пра тое, што з імі адбылося.
Каментар эксперта: 231 чалавек стаў падазраваны па крымінальнай справе паводле нядзельных падзей 1 лістапада. Таму, што адбываецца, дасць сваю ацэнку праваабаронца Наталля Сацункевіч, а праваабаронца Віктар Сазонаў нагадае, чаму варта звяртацца ў праваабарончы цэнтр “Вясна” па дапамогу, калі вы зазналі пераслед.
Падзея: Універсальны перыядычны агляд – што казалі Беларусі краіны-удзельніцы Савета Еўропы, і што Беларусь ім на гэта адказвала?
Асоба: Юрыст Офіса па правах людзей з інваліднасцю Алег Граблеўскі прыйшоў на першы марш людзей з інваліднасцю, але быў затрыманы. Сілавікі палічылі яго “каардынатарам інвалідаў” і заклікалі раскаяцца для відэасюжэта БТ. Ці можна пагадзіцца на гэта, а потым “зліцца”; што робяць супрацоўнікі РУУСа з раздрукоўкамі з тэлеграм-каналаў, а таксама, як яны ласкава называюць “ИВС” – пра ўсё гэта распавядзе сам Алег Граблеўскі.
У музычных паўзах – падборка песень пра сілавыя структуры. Выканаўцы – Піліп Беспамылковы, Піт Паўлаў, Palina Satsevich, Partyzanski praspekt, Цирк.