viasna on patreon

За гвалт над супрацоўнікам міліцыі судзяць Юзафа Нямеру, пацярпелага схавалі за шырмай

2020 2020-11-04T07:49:11+0300 2020-11-04T07:49:11+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/niamera.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Юзаф Нямера ў судзе. Фота: Гарадзенская Вясна.

Юзаф Нямера ў судзе. Фота: Гарадзенская Вясна.

У Беларусі суды пачалі разгляд крымінальных спраў па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса, звязаных з гвалтам, альбо пагрозай прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў.

З пачатку кампаніі па выбарах прэзідэнта Беларусі 2020 года, больш чым за пяць месяцаў у краіне заведзена больш за 700 крымінальных спраў супраць удзельнікаў прэзідэнцкай гонкі, актывістаў іх штабаў, удзельнікаў мірных акцый пратэсту, якія адбыліся пасля выбарчай кампаніі. Частка з іх па артыкулах 364 (Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў) і 363 КК РБ (Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак).

У судзе Кастрычніцкага раёну Гародні 3 лістапада пачаўся суд па крымінальнай справе 63-гадовага Юзафа Нямеры. Гарадзенца вінавацяць адразу па двух артыкулах крымінальнага кодэксу - 342 (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і 364 (Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).

Працэс вядзе суддзя Вольга Бекушава.

Па інфармацыі “Гарадзенскай Вясны”, Юзаф Нямера ўдзельнічаў у маршы пратэсту 6 верасня і бараніў жанчыну ад жорсткіх дзеянняў АМАПу. Пры тым ён нейкім чынам штурхануў аднаго з міліцыянтаў.

На працэсе "пацярпелага" пасадзілі за адмысловую шырму, каб ніхто не мог бачыць яго твару.

У першы дзень разгляду справы суддзя апытала абвінавачанага і пацярпелага.

Пацярпелы супрацоўнік міліцыі заявіў у судзе, што яму запэцкалі службовае адзенне і таму заявіў матэрыяльную прэтэнзію ў памеры 1000 рублёў.

Таксама быў апытаны адзін пяці заяўленых сведкаў, іншыя сведкі пакуль не з'явіліся на суд. Таксама былі разгледжаны матэрыялы судовай справы.

Працэс працягнецца 4 лістапада а 14.45. У гэты дзень будуць апытвацца іншыя сведкі.

Для слонімца, які заступіўся за дзяўчыну і парваў кашулю міліцыянту, пракурор запрасіў два гады "хатняй хіміі"

У судзе Слонімскага раёна завяршаецца разгляд крымінальнай справы супраць мясцовага жыхара Максіма Кучынскага, якога вінавацяць у гвалтоўных дзеяннях супраць супрацоўніка міліцыі

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства