viasna on patreon

Amnesty International пра крымінальную справу па "Маршу супраць тэрору": Яна абсурдна і яе трэба неадкладна спыніць

2020 2020-11-04T11:43:37+0300 2020-11-04T11:44:15+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/marsh_terroru.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Беларускія ўлады распачалі крымінальную справу паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса, фігурантамі якой могуць стаць больш за 200 мірных дэманстрантаў, затрыманых падчас мітынгу ў нядзелю. Намеснік дырэктара Amnesty International па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі Дзяніс Крывашэеў выказаўся з гэтай нагоды. 

Марш супраць тэрору. Фота:
Марш супраць тэрору. Фота: "Радыё Свабода"

"Беларускія ўлады відавочна баяцца свабоды мірных сходаў у краіне і цяпер робяць з самой спробы ажыццяўлення гэтага права чалавека крымінальнае злачынства, спрабуючы прыцягнуць да адказнасці 231 затрыманага ўдзельніка пратэстаў. Пратэстоўцы назвалі свой нядзельны мітынг "Маршам супраць тэрору" , цяпер улады падвяргаюць іх яшчэ большаму запалохванню", — заявіў Дзяніс Крывашэеў, намеснік дырэктара Amnesty International па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі.

"Афіцыйна называючы злачынцамі сотні ўдзельнікаў мірнай дэманстрацыі, беларускія ўлады дэманструюць глыбокае грэбаванне правамі чалавека і асноўнымі свабодамі. Гэта крымінальная справа абсурдна і стварае небяспечны прэцэдэнт. Яе трэба неадкладна спыніць", — дадаў ён.

"Мы заклікаем сусветныя ўрады адрэагаваць на рэпрэсіі і пагаршэнне несправядлівасці ў Беларусі, аказаць ціск на ўлады краіны з тым, каб захаванне правоў чалавека было забяспечанае, а ўсіх беларусы мелі б магчымасць свабодна карыстацца сваімі правамі і свабодамі без асцярогі рэпрэсій", — таксама заявіў Крывашэеў.

У панядзелак Следчы камітэт Беларусі распачаў крымінальную справу паводле артыкула аб "арганізацыі або падрыхтоўцы мерапрыемстваў, якія груба парушаюць грамадскі парадак" (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса Беларусі, злачынства караецца пазбаўленнем волі на тэрмін да трох гадоў). Фігурантамі справы сталі 231 чалавекі, затрыманыя падчас нядзельнай мірнай акцыі пратэсту ў Мінску. Па версіі следства, падазраваныя прымалі ўдзел у «несанкцыянаванай акцыі», у выніку якой быў нанесены ўрон "гарадской інфраструктуры і аўтамабілю органаў унутраных спраў", а таксама "парушаны рух грамадскага транспарту і праца арганізацый". Пасля пераважна мірных пратэстаў у нядзелю, падчас якіх мелі месца асобныя сутычкі паміж паліцыяй і дэманстрантамі, улады ў адказ арганізавалі кампанію масавых арыштаў, непрапарцыйна арыштаваўшы блізу 300 чалавек.

"Такога ў гісторыі Беларусі не было са сталінскіх часоў". Алесь Бяляцкі пра крымінальную справу за "Дзяды"

Старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі выказаўся з нагоды новай маштабнай крымінальнай справы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства