Як родныя беларускіх палітвязняў чакаюць іх вызвалення з турмаў Відэа
Улады Беларусі пачалі пераслед праціўнікаў Аляксандра Лукашэнкі ў крымінальным парадку яшчэ за некалькі месяцаў да жнівеньскіх прэзыдэнцкіх выбараў. Аднымі з першых у турме аказаліся блогер Сяргей Ціханоўскі, апазіцыйныя палітыкі Мікалай Статкевіч, Павал Севярынец і іх паплечнікі. Усіх арыштоўвалі паводле адной схемы: спярша адміністрацыйны артыкул, а пазней на многіх заводзілі крымінальныя справы за арганізацыю і падрыхтоўку дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак. На дадзены момант у Беларусі 101 палітычны зняволены. Сярод іх — каардынатарка Валанцёрскай службы "Вясны" Марфа Рабкова, якую абвінавачваюць па ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэкса. Пра тое, як жывуць сем’і гэтых людзей і як яны чакаюць родных і блізкіх з турмаў, расказала «Настоящее время».