viasna on patreon

Ідуць суды за гвалтоўныя дзеянні ў дачыненні да сілавікоў Дапоўнена

2020 2020-11-09T18:57:51+0300 2020-11-19T07:36:48+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/rymsha-siaerhej-01.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судах Беларусі сёння разглядаліся крымінальныя справы, узбуджаныя за прымяненне гвалту альбо пагрозы прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў (артыкул 364 КК РБ).

Яшчэ аднаго гарадзенца пачалі судзіць за гвалт над сілавікамі. На лаве — шэсць пацярпелых, якія яго збілі

Сяргей Рымша. Фота: Hrodna.life
Сяргей Рымша. Фота: Hrodna.life

У судзе Ленінскага раёна Гародні 9 лістапада пачаўся разгляд крымінальнай справы заведзенай на мясцовага жыхара Сяргея Рымшу. Яго абвінавачваюць адразу па 2 артыкулах крымінальнага кодэксу: 342 КК РБ (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і 364 КК РБ (Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў). Справу пачаў разглядаць суддзя Руслан Гурын.

З матэрыялаў следства вядома, што Сяргей Рымша быў на Савецкай плошчы Гародні 9 жніўня ў 23.15, калі ў таніраваны мікрааўтобус з сілавікамі паляцеў камень. Неўзабаве Сяргея затрымалі, збілі, завезлі ў Ленінскі РАУС, і паведамілі, што на яго заведзеная крымінальная справа.

Як паведамляе Hrodna.life, у якасці пацярпелых выступаюць шэсць супрацоўнікаў міліцыі: Чарняўскі, Баярчук, Сталяр, Багушэвіч, Сацура і Літвін. Баярчук на пасяджэнне не з'явіўся ў сувязі са знаходжаннем на самаізаляцыі.

Што кажа падазраваны Сяргей Рымша: "Я стаяў у натоўпе з боку гасцініцы "Нёман". Пад'ехаў белы мікрааўтобус з боку танка, у якім знаходзіліся шэсць супрацоўнікаў, у яго хтосьці шпурнуў камень ці нейкі цяжкі прадмет - не высветлілі.  Усе разбегліся. Я, натуральна, таксама. Яны выскачылі, нікога не паспелі схапіць. Я пачаў адыходзіць у бок танка. Мне перагарадзілі дарогу і пасадзілі ў машыну".

Сяргея прывезлі ў Ленінскі РАУС. Там ён знаходзіўся суткі: яго адводзілі на асабісты дагляд, вазілі на медыцынскі агляд, выклікалі да следчага. Праз гадзіну пасля затрымання яму паведамілі, што на яго завядуць крымінальную справу. 10 жніўня адправілі ў ІЧУ ў Шчучын. Пазней перавялі ў СІЗА - 1 у Гродне. 18 жніўня адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе.

На першым судовым пасяджэнні 9 лістапада адвакат заявіў адвод суддзі: 9 кастрычніка 2020 года ён ужо асудзіў Сяргея Рымшу за падзеі 9 жніўня. На думку адваката, гэта ўплывае на ўсебаковы, поўны і аб'ектыўны разгляд справы. Цяпер справу будзе разглядаць суддзя Юрый Казакевіч.

Дата наступнага пасяджэння пакуль невядомая.

Кінуў у бок сілавікоў бутэльку з растваральнікам - не пацэліў

У судзе Баранавіцкага раёна 9 лістапада слухалася справа мясцовага жыхара Віктара Купрыка. Вядзе працэс суддзя Аксана Літвінчык.

Пацярпелымі па справе праходзяць супрацоўнікі міліцыі: маёр Рафаіл Габайдулін, кіроўца службовага аўтамабіля Мікіта Ажэль і Вадзім Івашка. Яны, праўда, прэтэнзій да абвінавачванага не выстаўлялі і пазоў не заяўлялі.

Як стала вядома з матэрыялаў справы, вечарам 10 жніўня Купрык падчас акцыі пратэсту ў цэнтры Баранавіч намерваўся наўмысна абліць супрацоўнікаў міліцыі лёгкаўзгаральнай вадкасцю. Меркавана – растваральнікам. З гэтай мэтай ён кінуў падпаленую бутэльку ў бок супрацоўнікаў міліцыі, аднак яна да іх не даляцела.

Тым не меней старшы памочнік Баранавіцкага міжраённага пракурора, якая прадстаўляла ьок абвінавачвання Святлана Пасемка запрасіла для Купрыка максімальны па гэтым артыкуле тэрмін – 6 год пазбаўлення волі.

Фото: nashkraj.by

Пасля перапынку суддзя Літвінчык пастанавіла прызнаць Купрыка вінаватым і вынесла прысуд 5 год пазбаўлення волі з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.

Сутыкнуліся з участковым інспектарам

У судзе Ленінскага раёна Магілёва 9 лістапада пад старшынствам суддзі Алены Літвіной пачаўся судовы працэс у дачыненні да Уладзіміра Шустава паводле арт. 364 КК РБ (Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі).

Згодна з матэрыяламі следства, Шустаў 10 жніўня 2020 года ў раёне кінатэатра "Радзіма" ужыў фізічную сілу ў дачыненні да ўчастковага інспектара, які быў у складзе «касманаўтаў», якія затрымлівалі магілёўцаў за ўдзел у акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў.

Прычым ёсць відэазапіс, на якім відаць, што міліцыянт першым набягаў на Уладзіміра. Пасля кантакту з сілавіком, Шустава і яго сына збілі і затрымалі. Першапачаткова сын таксама быў пад падазрэннем па гэтай крымінальнай справе, аднак у дачыненні да яго пераслед спынілі.

На працэсе 9 лістапада былі дапытаныя міліцыянты - сведкі інцыдэнту і пацярпелы.

Дата наступнага паседжання - 13 лістапада.

У Жабінцы непаўналетні атрымаў 2,5 гады "хатняй хіміі" за кінуты "кактэйль Молатава"

Пятага лістапада, за адзін дзень у судзе Жабінскага раёна была разгледжаная крымінальная справа 17-гадовага Елісея Кузняцова, які абвінавачваўся ў тым, што кінуў бутэльку з гаручай сумессю ў міліцэйскую машыну.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства