У рэанімацыю патрапіў затрыманы на Плошчы перамен мінчук - ён у непрытомным стане Дакумент Дапоўнена
https://spring96.org./be/news/100359
2020
2020-11-12T09:09:55+0300
2020-11-12T09:09:55+0300
2020-11-12T10:45:47+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/ploshcha-peramen-02.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вечарам 11 лістапада ў Мінску на Плошчы Перамен невядомыя накінуліся на мясцовых жыхароў.
“Учора на плошчу Перамен прыехалі невядомыя і спрабавалі зразаць бел-чырвоныя-стужкі. Завязалася бойка, паведамляюць пра затрыманага. Пазней, калі ўсе разыйшліся, зноў быў апаганены мурал з дыджэямі," - паведамляе ТГ-канал nashaniva.
У разгары канфлікту з бусіка выбеглі людзі ў масках і схапілі маладога чалавека.
Праваабаронцам вядома, што прозвішча затрыманага – Раман Бандарэнка. Зараз ён знаходзіцца ў шпіталі хуткай медыцынскай дапамогі ў рэанімацыйным аддзяленні. (у аддзяленні рэанімацыі і інтэнсіўнай тэрапіі нейрахірургічнага профілю).
У лякарню на аперацыю яго даставіла хуткая дапамога з Цэнтральнага РУУС Мінска.