viasna on patreon

Тры гады калоніі агульнага рэжыму: у Гомелі асудзілі Сяргея Яфімава

2020 2020-11-12T16:59:07+0300 2020-11-12T16:59:08+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/efimov.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Скрыншот відэа Следчага Камітэту, TUT.BY

Скрыншот відэа Следчага Камітэту, TUT.BY

КАРТКА ПРАЦЭСУ

Суд: г.Гомеля

Артыкул: 364 Крымінальнага кодэксу (гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі)

Абвінавачаны: Сяргей Яфімаў

Пакаранне, запрошваемае дзяржабвінавачаннем: тры гады калоніі агульнага рэжыму

Пакаранне: тры гады калоніі агульнага рэжыму

Пацярпелыя: два супрацоўнікі АМАП і іх камандзір

У Гомелі за гвалт у дачыненні да міліцыянтаў (арт. 364 КК) на тры гады калоніі агульнага рэжыму асудзілі 29-гадовага гамельчука Сяргея Яфімава, паведамляе TUT. BY.

Паводле звестак следства, У Гомелі ўвечары 9 жніўня ў раёне сквера Кірылы Тураўскага мужчына падбег да супрацоўніка АМАПа, распыліў пярцовы газ яму ў твар з газавага балончыка і ўдарыў яго ў галаву. Прычым перад гэтым, па словах праваахоўнікаў, супрацоўнік міліцыі ні словам, ні дзеяннямі не выяўляў намераў затрымаць мужчыну. На дапамогу міліцыянту падбеглі двое калег і спрабавалі затрымаць нападніка, той спрабаваў вырвацца, распыляў газ і нанёс аднаму з супрацоўнікаў "не менш за дзевяць удараў у вобласць галавы і тулава". Доказам у судзе з'явіліся паказанні пацярпелых міліцыянтаў, а таксама відэа, знятае камерамі відэаназірання на плошчы Леніна ў Гомелі.

Як падчас следства, так і ў судзе Сяргей цалкам прызнаў віну. Распавёў, што нападаць на міліцыянтаў у той вечар не збіраўся, але спалохаўся, што пачнуцца затрыманні, расхваляваўся, стаў уцякаць, а калі наткнуўся на амапаўцаў, дастаў балончык і распыліў. Пацярпелыя ў справе — два супрацоўнікі АМАПу і іх камандзір. Адзін з пацярпелых ацаніў нанесеную маральную шкоду ў 700 рублёў, другі — у 800, трэці заяўляць грашовую кампенсацыю не стаў.

Пракурор прасіў прысудзіць Сяргея Яфімава да трох гадоў калоніі агульнага рэжыму — такі прысуд суд у выніку і вынес.

Перад абвяшчэннем прысуду абвінавачваны выступіў з апошнім словам.

— Я прызнаю віну, прызнаю, што зрабіў памылку. Мог жыць без зняволення, працаваць і займацца сям'ёй. Разумею, што здзейсніў злачынства і павінен за гэта адказаць, але прашу не пазбаўляць мяне волі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства