viasna on patreon

У Гародні асудзілі Юзафа Нямеру за тое, што бараніў жанчыну і штурхануў міліцыянта Фота

2020 2020-11-12T17:02:45+0300 2020-11-12T21:32:56+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/niamera-prysud-02.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд над Юзафам Нямерам

Суд над Юзафам Нямерам

Суд Кастрычніцкага раёну Гародні 12 лістапада вынес прысуд па крымінальнай справе 63-гадовага Юзафа Нямеры. Гарадзенца вінавацілі адразу па двух артыкулах крымінальнага кодэксу - 342 (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і 364 (Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).

Юзаф Нямера ўдзельнічаў у маршы пратэсту 6 верасня і бараніў жанчыну ад жорсткіх дзеянняў АМАПу. Пры тым ён нейкім чынам штурхануў аднаго з міліцыянтаў.

Суд над Юзафам Нямерам

У апошнім слове ў судзе Нямера сказаў літаральна наступнае:

“Прашу Высокі суд зняць з мяне абвінавачванні ў гвалце над супрацоўнікам міліцыі, гатовы пакрыць яму мыццё формы. У мяне на ўтрыманні знаходзіцца маці, якой 90 гадоў і за ёй няма каму даглядаць. Я прынёс прабачэнні пацярпеламу Паўлу Слацкаму. Я прашу суд выключыць абвінавачванне па ч. 1 арт. 342, майго актыўнага ўдзелу там не было. А па арт. 364 прашу суд, улічваючы 3 месяцы майго ўтрымання ў турме, вызваліць мяне ў зале суда".

Сёння суддзя Вольга Бекушава абвясціла прысуд: прызнаць Юзафа Нямеру вінаватым і прызначыць пакаранне: па першым артыкуле (342 КК)– адзін год, па другім (арт. 364 КК) два гады абмежавання волі. Шляхам складання канчаткова прызначыць – два з паловай ГАДЫ абмежавання волі без накіравання, залічыць у тэрмін утрыманне пад вартай і вызваліць у залі суда.

Суд над Юзафам Нямерам

Таксама суд пакінуў матэрыяльную кампенсацыю ў памеры 500 рублёў. Аўтамабіль асуджанага пакінуць пад арыштам да пагашэння матэрыяльнай часткі.

Суд над Юзафам Нямерам: абвінавачванне просіць 2 гады калоніі і 200 базавых штрафу

У Гародні 10 лістапада працягваўся разгляд крымінальнай справы Юзафа Нямеры, якога вінавацяць у гвалце над супрацоўнікам міліцыі (арт. 364 КК) і арганізацыі або актыўным ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства