viasna on patreon

Актывіст Руху “За Свабоду" стаў падазраваным па крымінальнай справе

2020 2020-11-14T08:40:21+0300 2020-11-14T08:40:21+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/evmeenko_x.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віктар Яўмеенка з сям'ёй. Фота: Рух "За Свабоду".

Віктар Яўмеенка з сям'ёй. Фота: Рух "За Свабоду".

Актывіст Руху “За Свабоду” Віктар Яўмеенка стаў падазраваным па крымінальнай справе, узбуджанай па ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). У рамках гэтай справы ён быў затрыманы на трое сутак, паведамляюць naviny.media.

Яўмеенка забралі раніцай 10 лістапада, калі ён адводзіў дзяцей у садок і школу.

"Калі ішоў з садка, яго чакалі. Падышлі, папрасілі прайсці, па словах сведак, ён не супраціўляўся", - паведаміла БелаПАН яго жонка Іна Яўмеенка.

У той жа дзень у іх дома прайшоў ператрус. Па словах жонкі, забралі бел-чырвона-белыя сцягі і сёе-тое з адзення мужа, у прыватнасці байку з гербам «Пагоня».

«Мяне выпусцілі, так як прайшло 72 гадзіны. Я знаходжуся пад падпіскай аб неразгалошванні і не маю права раскрываць матэрыялы справы", - растлумачыў Віктар Яўмеенка.

Ён лічыць, што яго справа-прыклад таго, як улады "спрабуюць узяць на кароткі ланцужок" людзей з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, якія дапамагаюць іншым.

"Я ўсе іх абвінавачванні адпрэчваю, нічога супрацьзаконнага не раблю", - заявіў актывіст.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства