viasna on patreon

У Берасці - новы суд у лістападзе за знявагу дзяржаўнага сцяга

2020 2020-11-16T14:36:51+0300 2020-11-16T17:19:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kasciuk-sud-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Юрый Касцюк у судзе.

Юрый Касцюк у судзе.

У судзе Ленінскага раёна Берасця 16 лістапада разглядалася крымінальная справа Юрыя Касцюка. Мясцовага жыхара абвінавачваюць у знявазе дзяржаўных сімвалаў па артыкуле 370 Крымінальнага кодэксу.

Справу разглядае суддзя Аляксандр Семянчук. Дзяржабвінаваўца – пракурор Ляшчук.

Па матэрыялах следства, 4 верасня Юрый Касцюк ішоў з сябрамі каля гасцініцы “Маладзёжная”.

У часе размовы Касцюк тузануў дзяржаўны сцяг, які там вісеў. Сцяг зваліўся.

Асобу юнака неўзабавае ўстанавілі. Адміністрацыя гатэлю вылучыла матэрыяльныя прэтэнзіі за зламанае дрэўка ў памеры 58 рублёў.

Пракурор запатрабаваў пакараць Касцюка абмежаваннем волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на 1 год.

Юрый Касцюк у судзе.

Прысуд будзе вынесены 17 лістапада ў 10 гадзін.

За восень гэта шосты прысуд за знявагу нацыянальных сімвалаў, і відаць не апошні. Ужо заўтра ў судзе Цэнтральнага раёна Гомеля будзе разглядацца крымінальная справа Георгія Васіленкі, які, па інфармацыі СК, 16 жніўня спусціў з флагштока дзяржсцяг і падняў, як піша следчы, «сімвал, які не з'яўляецца атрыбутам улады».

Брэст: За знявагу дзяржаўнага сцяга - адзін год абмежавання волі

Суд Ленінскага раёна Брэста 6 лістапада вынес прысуд па крымінальнай справе Іллі Смольскага, якога абвінавацілі ў знявазе дзяржаўнага сцяга паводле артыкула артыкула 370 Крымінальнага кодэкса РБ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства