Затрыманні і вобшукі працягваюцца ў панядзелак Дапоўнена
У панядзелак, 16 лістапада, працягваецца пераслед людзей па палітычных прычынах у Беларусі. Праваабаронцы "Вясны" збіраюць новыя факты пераследу па ўсёй краіне: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску.
Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
|
Пасля традыцыйнага "Маршу пенсіянераў" пачалі выходзіць на сувязь журналісты Аляксандра Квіткевіч (TUT.BY і "Новы час") і Максім Лаўрэцкі (БелаПАН). Пазней стала вядома, што яны знаходзяцца ў Ленінскім РУУС. Прадстаўнік ГУУС паведаміла, што журналістаў "даставілі ў РУУС для разбіральніцтва".
Па інфармацыі TUT.BY, на журналіста газеты «Новы Час» і TUT.BY Аляксандру Квіткевіч склалі адміністрацыйны пратакол па арт. 23. 34 КаАП Беларусі (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў). Яна на Акрэсціна, заўтра суд. На Акрэсціна даставілі і журналіста Максіма Лаўрэцкага.
Таксама ў Мінску пасля "Маршы пенсіянераў" быў затрыманы 19-гадовы Арцём Баярскі, 62-гадовая Наталля Рашчынская, 63-гадовага Геннадзя Шайдарава. Затрымалі каля метро.
Днём у Мінску на Машэрава быў затрыманы Анатоль Кабервэйн. Прычыны затрымання невядомыя.
На "Плошчы Перамен" супрацоўнікі міліцыі затрымалі 55-гадавога Сяргея Науменку, калі той хацеў ускласці кветкі ў памяць забітага там Рамана Бандарэнкі. Пры такіх жа самых абставінах быў затрыманы Аляксандр Бабарыкін.
Каля 19:00 магілёўскія праваабаронцы "Вясны" паведамляюць, што ў мясцовага актывіста і праваабаронцу Аляксандра Хамратава дома адбываецца ператрус. Прычына невядомая.
Таксама ў Магілёве затрымалі і павезлі ў Кастрычніцкі РАУС актывістаў Аляксандра Царука і Дзмітрыя Расеко.
Як паведаміў "Белсат", у кватэру брэсцскага актывіста Віктар Клімуса спрабуюць уварвацца міліцыянты.
Інфармацыя даўпаўняецца.