viasna on patreon

Судзяць гарадзенцаў за гвалт у адносінах да супрацоўнікаў ДАІ

2020 2020-11-17T13:28:07+0300 2020-11-17T19:56:55+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sud_vitebsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

КАРТКА ПРАЦЭСУ

Суд: Кастрычніцкага раёна г. Гродна

Артыкул: 364 Крымінальнага кодэкса (Гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі)

Абвінавачаныя: Канстанцін Паляк і Дзмітрый Зімніцкі

Суддзя: Дзмітрый Кедаль

Дзяржаўны абвінаваўца: галоўны пракурор гораду Уладзімір Клішын

Пацярпелы: супрацоўнікі ДАІ Сапега і Ткач 

У судзе Кастрычніцкага раёна Гродна 17 лістапада распачаўся суд за гвалт у адносінах да супрацоўніка ўнутраных справаў па арт. 364 Крымінальнага кодэкса. На лаве падсудных — гарадзенцы Канстанцін Паляк і Дзмітрый Зімніцкі. Іх абвінавачваюць у тым, што 12 жніўня Паляк ударыў аднаго супрацоўніка ДАІ, а Зімніцкі — штурхануў іншага. Крымінальныя справы гарадзенцаў суддзя Дзмітрый Кендаль аб'яднаў у адну вытворчасць. Канстанцін Паляк раскаяўся і віну прызнаў, а Дзмітрый Зімніцкі — часткова. Яны не знаёмыя паміж сабой.

У чым іх канкрэтна вінавацяць?

12 жніўня па рацыі экіпажу ДПС ДАІ паступіў сігнал ад дзяжурнага аб тым, што на праспекце Касманаўтаў у Гродне мужчына раздае стужачкі і ўлёткі на несанкцыянаваным мітынгу і, магчыма, з'яўляецца арганізатарам і каардынатарам гэтае мерапрыемства. ДАІ была дадзена арыенціроўка на затрыманне мужчыну ў аранжавай футболцы ў белых штанах з заплечнікам. Яго трэба было даставіць у Кастрычніцкі РАУС Гродна для складання пратаколу па арт 23.34 КаАП (арганізацыя несанкцыянаванага масавага мерапрыемства).

Старэйшы экіпажа ДАІ капітан Ткач знайшоў мужчыну па арыентоўцы — ім апынуўся Канстанцін Паляк [у судзе — абвінавачаны]. Супрацоўнік ДАІ папрасіў яго назвацца і прайсці з ім у аўто ДАІ для дагляду заплечніка. Паляк выканаў яго патрабаванні. Але, як толькі ён сеў на пярэдняе сядзенне, зрабіў спробу ўцячы. За ім пагнаўся лейтэнант Сапега — завязалася штурханіна. Супрацоўнік міліцыі ўпаў, Канстанцін Паляк нанёс яму больш за пяць удараў у грудзі і ў іншыя часткі цела. Супрацоўнік ДАІ Ткач стаў адцягваць Канстанціна Паляка ад напарніка, але яго нехта ззаду схапіўшы за плечы, кінуў на зямлю. Гэта быў Дзмітрый Зімніцкі.

Натоўп людзей стаў крычаць адпусціць затрыманых. Са словаў пацярпелых, натоўп паводзіў сябе агрэсіўна, але не менавіта да іх, а наогул да таго, што адбываецца, да міліцыі.

Пабоі і цялесныя пашкоджанні не былі зафіксаваныя, але ў абвінавачванні прагучала, што імі былі атрыманыя цялесныя пашкоджанні.

Праваабаронца Раман Юргель зазначае, што падчас допыту на судзе супрацоўнік ДАІ Сапегі ўзніклі супярэчнасці ў паказаннях у рапарце, паказаннях, дадзеных падчас следства і ў судзе.

У рапарце Сапега напісаў, што страціў раўнавагу і ўпаў на газон, але ў выніку чаго не ўказаў. Ён патлумачыў, што быў у стрэсе, таму так у той вечар напісаў рапарт.

Як паведамляе Раман Юргель, які ажыццяўляе маніторынг судовага працэсу, асаблівых прэтэнзій да абвінавачаных ДАІшнікі Сапега і Ткач не маюць. 

У Паляка і Зімніцкага на ўтрыманні знаходзяцца па трое малалетніх дзяцей.

Інфармацыя дапаўняецца.

Экс-амапаўца Уладзіміра Шустава асудзілі на тры гады за гвалт да міліцыянта

17 лістапада ў Ленінскім судзе Магілёва вынесены прысуд па крымінальнай справе індывідуальнага прадпрымальніка Уладзіміра Шустава: ён асуджаны на тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства