viasna on patreon

Працягваюцца суды за восеньскі сцягапад у Беларусі: сёння - Гомель, Берасце і Івацэвічы

2020 2020-11-17T18:32:15+0300 2020-11-17T18:36:20+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/vasilenka-sud-01.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Георгій Васіленка і Леанід Судаленка.

Георгій Васіленка і Леанід Судаленка.

У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля 17 ліпеня пачаўся разгляд яшчэ адной крымінальнай справы за “звяржэнне” дзяржаўнага сцяга. На гэта раз следчыя абралі крыху іншую тактыку: замест звыклага артыкула 370 Крымінальнага кодэксу (Знявага дзяржаўных сімвалаў) прымянілі ч. 2. арт 339 КК (Хуліганства). Па гэтым артыкуле пакаранне значна больш суровае, чым па першым.

Такое правапарушэнне трактуецца як злоснае хуліганства і караецца арыштам, абмежаваннем волі да 3–х гадоў, або пазбаўленнем волі ад 1 года да 6 гадоў.

На лаве падсудных – мясцовы жыхар, прадпрымальнік Георгій Васілеўскі.

Справу разглядае суддзя Сяргей Салоўскі, бок абвінавачвання прадстаўляе пракурор Жураўская. 

Нагадаем, 16 жніўня на цэнтральнай плошчы Леніна Георгій Васіленка спусціў з флагштока дзяржаўны сцяг і падняў, як піша следчы А. Салаўёў, "сімвал, які не з'яўляецца атрыбутам улады", а менавіта бел-чырвона-белы сцяг. Васіленка сарваны сцяг выкінуў ў сметніцу на суседняй вуліцы Сялянскай. Літаральна праз дзень следчыя ўстанавілі ягоную асобу.

Праваабаронца Леанід Судаленка адзначыў, што абвінавачаны раней не судзімы, даглядае хворага бацьку, характарызуецца станоўча, дзеянняў сваіх не адмаўляе, такім чынам, можа разлічваць на пакаранне, не звязанае з пазбаўленнем волі. Да суда малады чалавек знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе і паручыцельстве двух чалавек.

Пад час суду над Георгіем Васіленка
Пад час суду над Георгіем Васіленка

На разглядзе справы Георгій Васіленка сваю віну прызнаў часткова, перадае youtube канал Real Belarus. Ён заявіў, што не згодны з тым, што дзейнічаў па папярэдняй змове. Таксама Георгій сказаў, што не быў знаёмы з людзьмі, якія былі на плошчы Леніна пры гэтым эпізодзе.

Раней, на прыёме ў праваабаронцы Леаніда Судаленкі, Георгій Васіленка заявіў:

«Я цалкам прызнаў факт свайго ўдзелу ў замене зялёнага флага на бел–чырвона–белы і не шкадую аб зробленым. І я гатовы панесці за гэта адказнасць!».

Суддзя Сяргей Салоўскі прызначыў наступнае пасяджэнне суда на 23 лістапада.

skivac-2-23102020.jpg
Фота з сайта сайта 1reg.by

Таксама сёння суд Івацэвіцкага раёна абвясціў прысуд за знявагу над дзяржаўнай сімволікай (арт 370 КК РБ).

Па інфармацыі сайта 1reg.by жыхар Івацэвічаў Ш. прызнаны вінаватым і атрымаў пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін 1 год (як у народзе кажуць – "хімія").

У судзе Ш. прызнаў сваю віну, заявіў аб раскаянні і кампенсаваў прычыненую шкоду.

Нагадаем, у ноч з 2 на 3 верасня 27-гадовы жыхар Івацэвічаў зняў і парэзаў сцягі з пракуратуры і Следчага камітэта.

На відэа, "злітым" у тэлеграм, затрыманы прызнаваўся ў гэтым. Распавёў, што ля будынка пракуратуры залез на флагшток:

"Паспрабаваў зняць сцяг, ён не здымаўся, яго давялося зрэзаць нажом. Зрэзаць не атрымалася, атрымалася яго парэзаць. Прайшоўся па горадзе, пракраўся на тэрыторыю Следчага камітэта і таксама парэзаў беларускі сцяг і сцяг Следчага камітэта".

Знявага дзяржаўнага сцяга і "хуліганка": суды ў Берасці і Гомелі

17 лістапада вынесены прысуд па крымінальнай справе жыхыра Берасця Юрыя Касцюка за знявагу дзяржаўнага сцяга.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства