viasna on patreon

Праваабаронцу "Вясны" Алеся Дзергачова пратрымалі за кратамі 72 гадзіны

2020 2020-11-18T09:42:58+0300 2020-11-18T09:42:58+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/dzergachou2019.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Алесь Дзергачоў

Праваабаронца Алесь Дзергачоў

Затрыманага смаргонскага праваабаронцу Алеся Дзергачова пратрымалі 72 гадзіны за кратамі ізалятара. Яго выпусцілі ўвечары 17 лістапада.

Па інфармацыі "Гарадзенскай вясны", на Алеся Дзергачова складзены пратакол за знаходжанне ў горадзе Смаргонь 8 лістапада сярод людзей з паветранымі шарыкамі. Пратакол паводле часткі 3 артыкулу 23.34 КаАП.

Начальнік смаргонскага ізалятара паведаміў Дзергачову, што яго справу не разглядалі ў панядзелак, таму што ведаюць, што ён заўсёды патрабуе весці адмінпрацэс на беларускай мове, а суд да гэтага не падрыхтаваны. Алесь Дзергачоў адзначае, што звычайна яго справы перадаюцца суддзю Дзмітрыю Дамараду, які адзіны ў Смаргоні можа весці працэс па-беларуску. Але гэты суддзя, відаць, быў заняты.

Цяпер Алесь Дзергачоў чакае позвы ў суд.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства