10-га лютага ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" (БАЖ) атрымала з Пракуратуры РБ адказ на свой запыт з просьбай праясніць сітуацыю з распаўсюдам праграмы перадач беларускіх тэлеканалаў.
Начальнік упраўлення Пракуратуры І.К.Падамацька паінфармаваў БАЖ пра тое, што перанакіроўвае зварот арганізацыі ў Дэпартамент антыманапольнай і цэнавай палітыкі Міністэрства эканомікі РБ. Сп. Падамацька просіць гэтае ведамства паведаміць аб выніках даследавання аўтару зварота - намесніку старшыні ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Андрэю Бастунцу.
Нагадаем: 23 студзеня ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" накіравала ў Пракуратуру РБ, Міністэрства эканомікі і Міністэрства інфармацыі афіцыйныя запыты з просьбай праясніць сітуацыю з распаўсюдам праграмы перадач беларускіх тэлеканалаў і паведаміць, якія захады гэтыя структуры будуць рабіць, каб не дапусціць парушэння беларускага антыманапольнага заканадаўства і заканадаўства ў галіне коштаўтварэння.
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"