viasna on patreon

Суд над Патаповічам: згадка пра белую кашулю і хвароба пацярпелага

2020 2020-11-19T12:45:48+0300 2020-11-19T14:05:01+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/patapovich-002.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Патаповіч перад пачаткам судовага працэсу.

Аляксандр Патаповіч перад пачаткам судовага працэсу.

У судзе Ваўкавыскага раёна ў чацвер, 19 лістапада, працягнуўся разгляд крымінальнай справы Аляксандра Патаповіча, якога вінавацяць у гвалтоўных дзеяннях у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі (арт. 364 КК РБ).

Справу разглядае суддзя Леанард Дзіўнель. Пацярпелыя – Уладзімір Буйніцкі і Алег Вікторка.

Патаповіча абвінавачваюць у тым, што 9-га жніўня пасля 23.00 ён паспрабаваў наехаць аўтамабілем на двух супрацоўнікаў ваўкавыскай міліцыі з мэтай перашкодзіць іх працы падчас несанкцыянаванага мерапрыемства, а таксама, каб адпомсціць

На першым пасяджэнні пацерпелыя міліцыянты Уладзімір Буйніцкі і Алег Вікторка казалі, што ніякіх пашкоджанняў ці матэрыяльных страт не панеслі. Падчас здарэння яны былі вымушаныя адскочыць на некалькі метраў ад машыны і пры гэтым "перажылі стрэс".

Прадстаўнік дзяржабвінавачання пракурор Сяргей Гаўрылюк кажа, што віна Патаповіча даказаная і пацвярджаецца паказаннямі сведак — супрацоўнікаў міліцыі.

Абвінавачаны Аляксандр Патаповіч сваёй віны ў наедзе на міліцыянтаў не прызнае і ніякіх прычын для помсты міліцыі ён не мае, а ад палітыкі ўвогуле далёкі.

19 лістапада на судзе высветлілася, што адзін з пацярпелых –  Уладзімір Буйніцкі хварэе на двухбаковую пнеўманію. Суд вырашыў працягваць слуханні ў яго адсутнасць, а пры неабходнасці дапытаць пацярпелага па скайпе, ці іншым шляхам. 

У працэсе быў апытаны сведка з боку абароны, прагледжаныя відэадоказы з камер назірання.

На відэа бачна, што адскоквае ад машыны нехта ў белай кашулі. А міліцыянты былі адзін у блакітнай форме і бронежылеце. Другі – у кіцелі.

Аднак ніводны з пацярпелых не казаў, што Патаповіч быў у кашулі белага колеру. 

Суд скончыў апытанне ўсіх сведкаў. З-за хваробы і немагчымасці прысутнічаць пацярпелага Буйніцкага у разглядзе справы абвешчаны перапынак да 10:30 да 26 лістапада.

Справа Аляксандра Патаповіча: Сведак дапыталі паўторна, бо шмат супярэчнасцяў у паказаннях

У судзе Ваўкавыскага раёна 11 лістапада працягнуўся разгляд крымінальнай справы Аляксандра Патаповіча, якога вінавацяць у гвалтоўных дзеяннях у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі (арт. 364 КК РБ).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства