viasna on patreon

Справа Фаміных: сварка з супрацоўнікам міліцыі перарасла ў бойку

2020 2020-11-19T23:27:00+0300 2020-11-20T07:27:42+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/famin-sud-valkavysk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пад час суду над Алегам і Настассяй Фамінымі.

Пад час суду над Алегам і Настассяй Фамінымі.

Яшчэ адна крымінальная справа за гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі пачала разглядацца ў судзе Ваўкавыскага раёна. На лаве падсудных - сям'я Фаміных.

Крымінальную справу за гвалтоўныя дзеянні ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі распачаў 19 лістапада суд Ваўкавыскага раёна. Яна заведзеная на мужа і жонку Алега і Настассю Фаміных па артыкуле 364 КК РБ (Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).

Справу разглядае суддзя Мікалай Талашка. Пацярпелым выступае супрацоўнік міліцыі Вячаслаў Іваноў.

Паводле слоў міліцыянта, 15 жніўня гэтага года, калі ён сыходзіў з юбілея бацькі, да яго падыйшоў Алег Фамін, назваў фашыстам, абразіўшы гэтым, і абяцаў фізічную расправу. Пасля чаго завязалася сварка і ўрэшце бойка. Да бойкі у нейкі момант далучылася Настасся Фаміна, жонка Алега. Таксама Іваноў заявіў на судзе матэрыяльныя прэтэнзіі Алегу Фаміну ў памеры 2 000 рублёў, за прычыненыя маральную і фізічную шкоду.Фаміны сваёй віну не прызнаюць і лічаць, што бойку пачаў сам Вячаслаў Іваноў.

Алег Фамін утрымліваецца пад вартай са жніўня, Настасся – пад падпіскай аб нявыездзе.

Працяг судовага паседжання прызначаны на 10 гадзін раніцы 20 лістапада.

Суд над Патаповічам: згадка пра белую кашулю і хвароба пацярпелага

У судзе Ваўкавыскага раёна ў чацвер, 19 лістапада, працягнуўся разгляд крымінальнай справы Аляксандра Патаповіча, якога вінавацяць у гвалтоўных дзеяннях у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі (арт. 364 КК РБ).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства